Перайсці да зместу

Qualcomm

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Qualcomm
Тып публічная кампанія і бізнес
Лістынг на біржы NASDAQ
Заснаванне ліпень 1985
Заснавальнікі Ірвін Джэйкабс[d] і Эндру Вітэрбі[d]
Краіна
Адрас
Галіна паўправадніковая прамысловасць[d], электрасувязь[3] і радыё
Прадукцыя сеткавае абсталяванне, Qualcomm Snapdragon[d], Binary Runtime Environment for Wireless[d], праграмнае забеспячэнне[4] і апаратнае забеспячэнне
Уласны капітал
  • 9,95 млрд $ (26 верасня 2021)[5]
Абарот
  • 44,3 млрд $ (2025)[6]
Аперацыйны прыбытак
  • 12,4 млрд $ (2025)[6]
Чысты прыбытак
  • 5,54 млрд $ (2025)[6]
Актывы
  • 41,2 млрд $ (26 верасня 2021)[5]
Капіталізацыя
  • 189 млрд $ (18 лютага 2022)[7]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 45 000 чал. (26 верасня 2021)[5]
Даччыныя кампаніі Qualcomm MEMS Technologies[d], Qualcomm (United Kingdom)[d], Qualcomm (Canada)[d], Qualcomm Communications SARL[d] і Qualcomm Atheros[d]
Сайт qualcomm.com (англ.)
qualcomm.com

Qualcomm Incorporated — транснацыянальная карпарацыя са штаб-кватэрай у Сан-Дыега, штат Каліфорнія.[8] Распрацоўвае паўправадніковыя прыборы і праграмнае забеспячэнне для бесправадных сетак. Валодае патэнтамі, важнымі для стандартаў мабільнай сувязі 5G, 4G,[9] CDMA2000, TD-SCDMA і WCDMA.

Кампанія была заснавана ў 1985 годзе сямю былымі супрацоўнікамі кампаніі Linkabit на чале з Ірвінам Джэйкабсам.[10] Назва Qualcomm азначае «Quality Communications» (з англ. — «Якасныя камунікацыі»).

Даследаванні Qualcomm ў галіне бесправадной сотавай сувязі з кодавым падзелам каналаў (англ.: code-division multiple access, CDMA) былі прафінансаваны за кошт продажу спадарожнікавай сістэмы сувязі Omnitracs. Пасля доўгіх спрэчак у індустрыі мабільных тэлекамунікацый метад CDMA быў выкарыстаны ў стандарце 2G у Паўночнай Амерыцы разам з патэнтамі, якія належалі Qualcomm.[11] Гэта прывяло да шэрагу юрыдычных спрэчак аб цэнах за выкарыстанне патэнтаваных тэхналогій, неабходных для рэалізацыі стандарту 2G.[12] [13] Каб атрымаць фінансаванне, кампанія правяла першаснае публічнае размяшчэнне акцый у верасні 1991 года.[14]

У кастрычніку 2025 года Qualcomm набыла італьянскую кампанію Arduino, якая спецыялізуецца на стварэнні аднаплатных мікракантролераў і камплектах мікракантролераў для ўласнай зборкі.

  1. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
  2. https://www.lobbyfacts.eu/datacard/qualcomm-incorporated?rid=00358442856-45
  3. Qualcomm Inc. (San Diego) // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  4. National Software Reference Library
  5. а б в Qualcomm Inc. Annual Report 2021 SEC 10-K
  6. а б в Form 10-K — 2025.
  7. Forbes Qualcomm (QCOM) Stock Key Data
  8. EDGAR Search Results. sec.gov. Архівавана з першакрыніцы August 6, 2020. Праверана May 15, 2020.
  9. Licensing | Intellectual Property (18 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы April 2, 2021. Праверана March 30, 2021.
  10. Mock, Dave (January 1, 2005). The Qualcomm Equation: How a Fledgling Telecom Company Forged a New Path to Big Profits and Market Dominance. AMACOM: American Management Association. p. 33. ISBN 978-0-8144-2858-0. Архівавана з арыгінала August 19, 2020. Праверана May 7, 2020.
  11. Chafkin. Apple and Qualcomm's Billion-Dollar War Over an $18 Part. Bloomberg.com (4 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы December 4, 2020. Праверана October 4, 2017.
  12. First the FTC, now Apple: is Qualcomm's business model under threat?. TelecomTV (23 студзеня 2017).
  13. Freeman, Mike (November 26, 2014). Qualcomm completes sale of Omnitracs. The San Diego Tribune. Архівавана з арыгінала July 14, 2021. Праверана July 17, 2014.
  14. Johnson, Greg (September 17, 1991). Qualcomm Goes Public With Stock. Los Angeles Times. Архівавана з арыгінала October 16, 2014. Праверана July 17, 2014.