Галоўная старонка
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
13 снежня 2025 года
257 887 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
«Падвойнае жыццё Веранікі» (фр.: La double vie de Véronique, польск.: Podwójne życie Weroniki) — двухмоўны фільм польскага кінарэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага, зняты ў 1991 годзе пры ўдзеле Польшчы, Францыі і Нарвегіі. Гэты фільм з’яўляецца першай карцінай кінарэжысёра, якую ён часткова здымаў за межамі Польшчы.
Фільм расказвае гісторыю дзвюх маладых жанчын: польскай харысткі Веранікі і, як дзве кроплі вады падобнай на яе, французскай настаўніцы музыкі Веранік. Жанчыны не ведаюць пра існаванне адна адной, але звязаны таямнічай эмацыйнай сувяззю (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- У выніку некавалентных узаемадзеянняў бялкоў і нуклеінавых кіслот утвараюцца нуклеапратэіды.
- Рака Купер-Крык у Аўстраліі ў час паводак дасягае бяссцёкавага возера Эйр.
- Махаяна разглядае мэту стаць Будай як магчымую для кожнага.
- Ашэр са Століна заснаваў найбуйнейшую хасідскую дынастыю на Палессі.
- Барыс Пастарнак у канцы рамана «Доктар Жывага» змясціў вершы галоўнага героя.
- Заснавальнікі кампаніі «Prada» пачыналі з гандлю ў Мілане імпартаванымі з Англіі вырабамі.
- У канструкцыях, якія не зварваюцца або не дапускаюць награвання, можна прымяніць заклёпачнае злучэнне.
Актуальныя падзеі
- Вызвалены і дэпартаваны з Беларусі 123 асобы, у тым ліку Алесь Бяляцкі, Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка і шэраг іншых дзеячоў. (13 снежня)
- Часопіс Time назваў чалавекам года людзей, якія сталі стваральнікамі штучнага інтэлекту. (11 снежня)
- Андрай Бабіш заняў пасаду Прэм’ер-міністра Чэхіі. (9 снежня)
- Найлепшым футбалістам года Беларусі прызнаны Валерый Грамыка. (2 снежня)
- Памёр Генадзь Пашкоў, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст. (1 снежня)
Дзень у гісторыі
Мальта — Дзень Рэспублікі
- 1545: Па ініцыятыве Папы Паўла III як адказ на Рэфармацыю адкрыўся Трыдэнцкі сабор.
- 1577: Флатылія Фрэнсіса Дрэйка выправілася з Плімута да берагоў Амерыкі.
- 1797: Нарадзіўся Генрых Гейнэ, нямецкі паэт, публіцыст і крытык.
- 1864: Парагвай абвясціў вайну Бразіліі, па выніках якой страціў 70 % мужчын краіны.
- 1919: Адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду і Народную Раду БНР.
- 1937: Пасля захопу Нанкіна японцамі ў горадзе пачалася масавая разня.
- 1981: У Польшчы ўведзена ваеннае становішча.
- 1989: Нарадзілася амерыканская спявачка Тэйлар Свіфт.
- 2007: Падпісаны Лісабонскі дагавор, закліканы замяніць сабой Канстытуцыю ЕС, якая не ўступіла ў сілу.
Вікістужка
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.
- 20 чэрвеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі зроблена 5 000 000 правак.