NASDAQ
| NASDAQ | |
|---|---|
| | |
| | |
| Размяшчэнне | |
| Год заснавання | 4 лютага 1971 |
| Афіцыйны сайт | nasdaq.com (англ.) |
Фондавая біржа NASDAQ, ці проста NASDAQ — амерыканская фондавая біржа. Назва з’яўляецца скарачэннем поўнай назвы National Association of Securities and Dealers Automated Quotations. Найбуйнейшая ў ЗША электронная біржа. На біржы прадстаўленыя прыкладна 3 700 кампаній, што робіць яе біржай з аб’ёмам гандлю большым за ўсе астатнія ў свеце.
Індэксы NASDAQ
[правіць | правіць зыходнік]На NASDAQ каціруюцца акцыі не толькі высокатэхналагічных кампаній, таму ўзнікла цэлая сістэма індэксаў, кожны з якіх адлюстроўвае сітуацыю ў адпаведнай галіне эканомікі. Цяпер існуе трынаццаць такіх індэксаў, у аснове якіх ляжаць каціроўкі каштоўных папер, якімі гандлююць у электроннай сістэме NASDAQ.
Nasdaq Composite
[правіць | правіць зыходнік]Індэкс Nasdaq Composite уключае акцыі ўсіх кампаній, якія каціруюцца на біржы NASDAQ (усяго больш за 5000). Рыначны кошт разлічваецца так: агульная колькасць акцый кампаніі памнажаецца на бягучы рыначны кошт адной акцыі.[1]
Nasdaq-100
[правіць | правіць зыходнік]У Nasdaq-100 уключаны 100 найбуйнейшых па капіталізацыі кампаній, акцыі якіх гандлююцца на біржы NASDAQ. У індэкс не ўключаюцца кампаніі фінансавага сектара.[2] Па стане на 2021 год 57 % Nasdaq-100 складаюць тэхналагічныя кампаніі.[3] На біржы Nasdaq фонд пад цікерам QQQ з высокай дакладнасцю паўтарае дынаміку Nasdaq-100.[4][5]
Іншыя індэксы NASDAQ
[правіць | правіць зыходнік]- NASDAQ Bank Index — для кампаній банкаўскага сектара
- NASDAQ Biotechnology Index — для медыцынскіх і фармацэўтычных кампаній
- NASDAQ Computer Index — для кампаній, якія распрацоўваюць праграмнае і апаратнае забеспячэнне для камп’ютараў
- NASDAQ Financial Index — для кампаній фінансавага сектара, акрамя банкаў і страхавых кампаній
- NASDAQ Industrial Index — для прамысловых кампаній
- NASDAQ Insurance Index — для страхавых кампаній
- NASDAQ Telecommunications Index — для тэлекамунікацыйных кампаній.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс фондавых біржаў
- Спіс амерыканскіх фондавых біржаў
- Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на NASDAQ
- NASDAQ OMX Group
- Індэксы NASDAQ
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Index Metology Nasdaq Composite. indexes.nasdaqomx.com. Праверана 6 студзеня 2022.
- ↑ Five facts about the Nasdaq 100 index. morningstar.com.au. Праверана 6 студзеня 2022.
- ↑ Best Nasdaq 100 Brokers Guide. comparebrokers.co. Праверана 6 студзеня 2022.
- ↑ Invesco QQQ Trust, Series 1. nasdaq.com. Праверана 6 студзеня 2022.
- ↑ Q: Why Did QQQQ drop a Q to Become QQQ?. wsj.com. Праверана 6 студзеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт NASDAQ (англ.)