Перайсці да зместу

5G

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

5G (ад англ.: fifth generation — «пятае пакаленне») — пятае пакаленне тэхналогій сотавай сувязі, якое дзейнічае на аснове стандартаў тэлекамунікацый (5G/IMT-2020), якія ідуць за існуючымі стандартамі 4G/IMT-Advanced.

Тэхналогіі 5G прадастаўляюць больш высокую прапускную здольнасць у параўнанні з тэхналогіямі 4G, што дазваляе мець шырокапалосную мабільную сувязь, звышнадзейныя маштабныя сістэмы камунікацыі паміж прыладамі, меншы час затрымкі, хуткасць інтэрнэту 1-2 Гбіт/с, меншы расход энергіі батарэй, чым у 4G-абсталявання, а таксама рэжым device-to-device (з англ. — «Прылада да прылады», прамое злучэнне паміж абанентамі). Чакаецца, што гэтыя ўмовы спрыяльна адаб’юцца на развіцці інтэрнэту рэчаў.

Станам на 2025 год у Беларусі былі створаны тэставыя зоны 5G у асобных лакацыях у Мінску.[1] Развіццё інфраструктуры праводзіцца сумесна ўсімі аператарамі сотавай сувязі і адзіным інфраструктурным аператарам.[2]

Барацьба з 5G-вышкамі

[правіць | правіць зыходнік]

Вясной 2020 года ў Вялікабрытаніі адбыліся падпалы сямі вышак 5G у сувязі з тэорыяй, што 5G нібыта прыгнятае імунную сістэму чалавека і з-за гэтага садзейнічае распаўсюджванню пандэміі COVID-19[3]. 11 красавіка 2020 года адзінкавыя выпадкі падпалаў вышак сотавай сувязі 5G выявілі і ў Нідэрландах[4].

Зноскі