Перайсці да зместу

Таўкачэвічы 2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Таўкачэвічы 2
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 17 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1718
Аўтамабільны код
5
СААТА
6256817181
Таўкачэвічы 2 (Беларусь)
Таўкачэвічы 2
Таўкачэвічы 2
Таўкачэвічы 2 (Мінская вобласць)
Таўкачэвічы 2
Таўкачэвічы 2

Таўкачэ́вічы 2[1] (трансліт.: Taŭkačevičy 2, руск.: Толкачевичи 2) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.

Да 1920-х гадоў была была часткай вёскі Таўкачэвічы. Пасля аб’яднання вёскі і маёнтка Таўкачэвічы савецкія ўлады падзялілі іх на два населеныя пункты, у Шацкай воласці Ігуменскага (з 1923 г. Чэрвеньскага павета) Менскай губерні Беларускай ССР. У 1921 годзе арганізаваны саўгас (644 дзесяціны зямлі).

З 20 жніўня 1924 года ў Шацкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У 1926 годзе дзейнічала лясніцтва і сельскагаспадарчая арцель імя Аляксандра Чарвякова.

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 1 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Шацкага сельсавета[2].

  • 1959 год — 133 жыхары
  • 1970 год — 106 жыхароў
  • 2000 год — 19 двароў, 40 жыхароў
  • 2009 год — 24 жыхары
  • 2019 год — 17 жыхароў[3]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 16 верасня 2025.