Перайсці да зместу

Валок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Валок
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 16 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1718
Аўтамабільны код
5
СААТА
6256817041
Валок (Беларусь)
Валок
Валок
Валок (Мінская вобласць)
Валок
Валок

Вало́к[1] (трансліт.: Valok, руск.: Волок) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, на безыменным[2] прытоку Шаці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.

Вядомы прынамсі з канца XVIII стагоддзя, у складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў складзе дамена Таўкачэвічы, уласнасць Завішаў, былі млын і карчма. Праз вена ад Завішы перайшлі да графаў Грабоўскіх.

Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета, фальварак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць фальварка нацыяналізаваная, створаны пасёлак[3]. З 20 жніўня 1924 года ў Шацкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Усход», была кузня. Прынамсі адзін жыхар быў рэпрэсаваны ў 1930-я гады[4].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. На паўночнай ускраіне вёскі месціцца магіла трох сем’яў савецкіх партызан, расстраляных акупацыйнай адміністрацыяй у 1942 годзе. 10 чэрвеня 1943 года савецкія партызаны атрада «Буравеснік» арганізавалі засаду паміж вёскамі Валок і Любяча і знішчылі 36 нямецкіх вайскоўцаў, у тым ліку 10 вышэйшых чыноў акупацыйнай улады, спалілі 5 аўтамашын, захапілі трафеі.

  • 1800 год — 5 двароў, 37 жыхароў
  • 1897 год — 43 жыхары
  • 1908 год — 1 двор, 29 жыхароў[5]
  • 1917 год — 1 двор, 12 жыхароў, усе беларусы[6]
  • 1959 год — 202 жыхары
  • 1970 год — 147 жыхароў
  • 2000 год — 27 двароў, 48 жыхароў
  • 2009 год — 20 жыхароў
  • 2019 год — 16 жыхароў[7]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. SgKP 1892, s. 929.
  3. Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - вуліца Цэнтральная 21, Хатлянскі сельскі савет, Уздзенскі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 18 верасня 2025.
  4. Списки жертв — Яковицкий Василий Лукьянович. base.memo.ru. Праверана 18 верасня 2025.
  5. Ярмоловичъ В. 1909, с. 30.
  6. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 125.
  7. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 18 верасня 2025.