Перайсці да зместу

Таўкачэвічы 1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Таўкачэвічы 1
Будынак свірна канца XIX стагоддзя
Будынак свірна канца XIX стагоддзя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 123 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1718
Паштовыя індэксы
223415
Аўтамабільны код
5
СААТА
6256817176
Таўкачэвічы 1 (Беларусь)
Таўкачэвічы 1
Таўкачэвічы 1
Таўкачэвічы 1 (Мінская вобласць)
Таўкачэвічы 1
Таўкачэвічы 1

Таўкачэ́вічы 1[1] (трансліт.: Taŭkačevičy 1, руск.: Толкачевичи 1) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Таўкачэвічы (старабеларускай мовай Толкачевичи[2], сустракалася таксама Толкачи[3]) згадваюцца ў 1582 годзе, калі іх уладальнік Карыбутовіч Стэфан Грабоўскі правёў размежаванне зямель з суседнім Шацкам, які быў у валоданні Мікалая Радзівіла Сіроткі[3]. Уваходзілі ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У пачатку XVII стагоддзя тут спадчыну атрымаў Януш Радзівіл разам з жонкай Зоф’яй Слуцкай, народжанай Барбарай Кішчанкай і таксама Станіславам Станіслававічам Кішкам і Ганнай з Кішкаў, якая была ў шлюбе з Стэфанам Пацеем. Радзівілы ўступілі ў правы 27 чэрвеня 1604 года, але неўзабаве прадалі сваю спадчыну Якубу Прошыцкаму, суддзю гродскаму віленскаму. У 1612 годзе спадчыну Станіслава Кішкі набыў Сямён Астравух. У 1616 годзе Ганна Пацеева прадае сваю частку Прошыцкім. У 1617 годзе Прошыцкі выкупае спадчыну Астравуха і такім чынам становіцца ўласнікам усіх Таўкачэвічаў, у тым жа годзе за 12 000 коп грошай літоўскіх прадае іх Янушу Быхаўцу. У той час да Таўкачэвічаў адначасова належылі сёлы і фальваркі: Любяча, Хатляны, Кавалевічы, Сяргеевічы і Касцюкі[4].

Па суседстве ў Таўкачэвічамі ляжаў Шацк, які трымаў у праве застававым ад князя Галоўчынскага Андрэй Вінка. Вінка распачаў гранічныя спрэчкі і наезды, а ў 1620 годзе зрабіў збройны наезд на маёнтак Быхаўца, знішчыў Кавалевічы і Таўкачэвічы, забіў Януша Быхаўца і яго людзей. Адбыўся доўгі крымінальны працэс, які скончыўся дэкрэтам ад 3 лістапада 1628 года, які адхіліў прэтэнзіі абодвух бакоў. Аднак спрэчкі аб мяжы працягваліся, у 1631 годзе ваявода менскі Пётр Скумін Тышкевіч наведаў гэту мясцовасць і выдаў дэкрэт, які прызнаў прэтэнзіі Вінкі несапраўднымі, а слушнымі Базыля Быхаўца. У тым жа годзе новы пакупнік Шацка Пётр Пякарскі пісьмова адмовіўся ад прэтэнзій да таўкачэвіцкіх граніц, аднак у 1647 годзе Юрый Літавор Храптовіч, трымальнік Шацка, зноў распачаў спрэчкі, праз што працэсы трывалі далей[4].

23 траўня 1652 года Ян Быхавец і яго жонка Крыстына з Войнаў пазычылі ў архімандрыта менскага манастыра Варлаама Кузінскага 15 000 злотых у заклад Таўкачэвічаў. Пазней, у часы ваенных хваляванняў (час вайны Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў), Быхаўцы ізноў авалодалі фальваркам. Тады ў 1663 годзе ў Крыстыны з Войнаў (у 2-м шлюбе Якубова Кунцэвічовая) праз трыбунал спагнаў 18 805 злотых пленіпатэнт архімандрыта Мікалай Валодзька. У другой чвэрці XVIII стагоддзе ў праве заставы ад Быхаўцаў Таўкачэвічы трымалі Заранкі герба Корчак. У 1760 годзе Уладзіслаў Быхавец, суддзя выўкавыскі, і яго сын Ян перадалі Таўкачэвічы на вечнае права сёстрам: Эльжбэце (Елізабеце) з Заранкаў Крыштафовай Завішыне і Аляксандры Заранкоўне. Сёстры падзялілі ўладанні: Таўкачэвічы з ваколіцамі ўзяла Эльжбэта, а Аляксандра атрымала Дудзічы з фальваркамі Кавалевічы, Сяргеевічы і Кабылічы. Далей праз вена ад Завішанкі Таўкачэвічы атрымаў прускі афіцэр граф Вільгельм Грабоўскі[4].

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе быў панскі дом са службамі, вінакурня, карчма, драўляная капліца[5]. З сямі сыноў Грабоўскага наймалодшы Караль (Карл), у шлюбе з Зоф’яй Горватаўнай (дачка Аляксандра Горвата з Барбарова) меў дачку Зоф’ю за Платэрам і сына Аляксандра, уласніка Таўкачэвічаў у другой палове XIX стагоддзя[4].

Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. Па аддзяленні сялян у складзе Таўкачэвічаў засталіся: Хатляны, Валок, Валяр’янава, Фаляны, Цыцыліанаў, Журавель, мястэчка Лоша, засценак Гута і іншыя ўладанні. У межах уладанняў былі рэчкі: Кавалёўка, Лоша, Любяча, Валок і іх прытокі[4].

У 1876 годзе ўладальнікам маёнтка Таўкачэвічы быў граф рэфарматарскага веравызнання Карл Вільгельмаў Грабоўскі, было 13 676 дзесяцін зямлі[6].

Будынак свірна канца XIX стагоддзя

Паводле апісання краязнаўца Аляксандра Ельскага ў канцы XIX стагоддзя, у Таўкачэвічах быў стары драўляны дом, аточаны прыгожым паркам, былі сады і аранжарэі. У двары каталіцкая драўляная капліца, збудаваная каля 1860 года. Гаспадарка добра ўпарадкаваная. Ваколічныя лясы славіліся багаццем дзічыны. Млыны і вінакурні з правам прапінацыі, а таксама арэнда невялікіх участкаў давалі добры даход. Гістарычныя дакументы маёнтка, паводле якіх Ельскі апісваў яго гісторыю, на канец XIX стагоддзя захоўваліся ў архіве Аляксандра Ельскага ў Замосці[4].

У канцы XIX стагоддзя ў вёсцы пачала дзейнічаць школа гарматы, пераўтворана ў 1904 годзе ў царкоўна-прыходскую школу. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы было 2 ветракі, хлебазапасны магазін, піцейны дом і капліца, у маёнтку быў касцёл[5].

У 1913 годзе ўладальнікам маёнтка Таўкачэвічы быў Аляксандр Грабоўскі[7], меў 11 800 дзесяцін зямлі[8].

Гаспадарчыя пабудовы маёнтка канца XIX стагоддзя

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). У 1919 і 1920 гадах у вёсцы адбыліся вялікія пажары[5].

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць маёнтка нацыяналізаваная, частка земляў была аддзелена ў вёску Таўкачэвічы 2. З 20 жніўня 1924 года ў Шацкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ў Уздзенскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930).

У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя. У час прымусовай калектывізацыі і рэпрэсій 1930-х гадоў былі рэпрэсаваны прынамсі 17 ураджэнцаў Таўкачэвічаў[9].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня[5] 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 1 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Шацкага сельсавета[10].

У 2013 годзе працавалі клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленне, комплексны прыёмны пункт, крама.

  • 1800 год — 64 двары, 379 жыхароў[5]
  • 1897 год — вёска, 108 двароў, 734 жыхары; маёнтак, 62 жыхары[5]
  • 1908 год — вёска, 150 двароў, 1073 жыхары; маёнтак, 1 двор, 88 жыхароў[11]
  • 1917 год — вёска, 150 двароў, 902 жыхары; маёнтак, 2 двары, 100 жыхароў, усе беларусы[12]
  • 1926 год — 211 двароў, 1051 жыхар
  • 1959 год — 145 жыхароў
  • 1970 год — 123 жыхары
  • 2000 год — 54 двары, 152 жыхары
  • 2009 год — 149 жыхароў
  • 2019 год — 123 жыхары[13]
  • Курганны могільнік XI ст., за 3—3,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, належаў дрыгавічам.
  • У вёсцы была сядзіба графаў Грабоўскіх, ад якой захаваўся свіран — помнік архітэктуры XIX стагоддзя[14], а таксама старажытны парк з сажалкай і кедравай алеяй, пасаджанай графам Грабоўскім[15].

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
  • Абеліск памяці землякам, якія загінулі ў Другой сусветнай вайне (1967).

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 238.
  3. а б SgKP 1892, s. 364.
  4. а б в г д е SgKP 1892, s. 365.
  5. а б в г д е ГВБ 2014, с. 256.
  6. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877, с. 43.
  7. Graf Jerzy Sewer Dunin-Borkowski. Genealogie zyjacych utytulowanych rodow polskich. — Seyfarth & Czajkowski, 1895. — 784 с.
  8. Nad Świsłoczą 1914, s. 99.
  9. Списки жертв. base.memo.ru. Праверана 14 верасня 2025.
  10. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  11. Ярмоловичъ В. 1909, с. 200.
  12. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 126.
  13. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 16 верасня 2025.
  14. Таўкачэвічы 1 на сайце Глобус Беларусі (руск.)
  15. Таўкачэвічы 1 на сайце Radzima.org