Любяча
Вёска
Любяча
|
Любя́ча[1] (трансліт.: Liubiača, руск.: Любяча), часам Любячы — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома прынамсі з пачатку XVII стагоддзя, належала да дамена Таўкачэвічы, уласнасць Быхаўцаў. Уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пазней па чарзе ўласнасць Заранкаў, Завішаў, Грабоўскіх.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1795 годзе былі карчма, млын, сукнавальня.
Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1897 годзе былі вадзяны млын, хлебазапасны магазін, піцейны дом, старожка Любяча (яны ж Жыбуртоўшчына), маёнтак. Паводле перапісу 1908 года былі вёска і маёнтак Любячы-Ванячы[2]. Паводле перапісу 1917 года былі вёска, і 2 хутары, адзін з хутароў меў назву Любяч-Горад[3].
У 1912 годзе адкрыта земская школа.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Шацкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1930-я гады было рэпрэсавана прынамсі 5 ураджэнцаў вёскі[4][5][6][7][8].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 19 траўня 1943 года савецкія партызаны атрада «Буравеснік» напалі на варту моста, які будаваўся каля вёскі Любяча, забілі 2-х паліцэйскіх і захапілі трафеі. 10 чэрвеня 1943 года савецкія партызаны брыгады «Беларусь» правялі каля вёскі бой з нямецкімі войскамі, забілі 12 чыноўнікаў, у тым ліку менскага акруговага камісара Людвіга Эрэнлейтнера, начальнікам менскай акруговай жандармерыі Карла Кала, урадавага інспектара Генрыха Клозе.
У 1960—1996 гадах цэнтр Любяцкага сельсавета[9].
На 2013 год працавалі фельчарска-акушэрскі пункт, дом сацыяльных паслуг.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1795 год — 24 двары, 172 жыхары
- 1897 год — вёска, 63 двары, 407 жыхароў; старожка, 1 двор, 7 жыхароў; маёнтак, 13 жыхароў
- 1908 год — вёска, 76 двароў, 493 жыхары; маёнтак, 1 двор, 7 жыхароў[2]
- 1917 год — вёска, 91 двор, 542 жыхары (усе беларусы), хутар, 1 двор, 7 жыхароў (усе палякі), хутар Любяч-Горад, 1 двор, 7 жыхароў (усе палякі)[3]
- 1926 год — 89 двароў, 457 жыхароў
- 1959 год — 418 жыхароў
- 1970 год — 397 жыхароў
- 1999 год — 128 жыхароў
- 2009 год — 82 жыхары
- 2019 год — 69 жыхароў
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла 2 чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1919 годзе (Савецка-польская вайна)
- Помнік памяці землякоў, якія загінулі ў Другую сусветную вайну
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 114.
- ↑ а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 125.
- ↑ Списки жертв — Ломако Анна Григорьевна. base.memo.ru. Праверана 22 верасня 2025.
- ↑ Списки жертв — Ломако Василий Афанасьевич. base.memo.ru. Праверана 22 верасня 2025.
- ↑ Списки жертв — Ломако Нина Семеновна. base.memo.ru. Праверана 22 верасня 2025.
- ↑ Списки жертв — Ломако Яков Афанасьевич. base.memo.ru. Праверана 22 верасня 2025.
- ↑ Списки жертв — Яковицкий Василий Лукьянович. base.memo.ru. Праверана 22 верасня 2025.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Любяча // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 5 / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — С. 226—227. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0757-1.
- Jelski A. Lubiacza // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 398.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх