Рэгенсбургскі ўніверсітэт
Выгляд
| Рэгенсбургскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| ням.: Universität Regensburg | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Universität Regensburg |
| Міжнародная назва | англ.: University of Regensburg |
| Заснаваны | 1962 |
| Рэктар | Udo Hebel[d][1] |
| Студэнты | 20 702[2] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Рэгенсбург |
| Узнагароды | |
| Сайт | uni-augsburg.de |
Рэгенсбургскі ўніверсітэт (ням.: Universität Regensburg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Рэгенсбург.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Рэгенсбургскі універсітэт — гэта класічны ўніверсітэт з 11 факультэтамі, 199 кафедрамі і шырокім спектрам праграм навучання. Першапачаткова планаваўся як рэгіянальны каледж у 1960-х гадах, сёння ён ператварыўся ў шырока вядомы ў Германіі цэнтр даследаванняў і выкладання. Размешчаны ў сярэднявечным горадзе Рэгенсбург, Баварыя, — у горадзе, які ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Універсітэт быў заснаваны 18 ліпеня 1962 года. У параўнанні з іншымі універсітэтамі Германіі, Рэгенсбургскі ўніверсітэт лічыцца даволі кансерватыўным.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкае багаслоўе
- Юрыспрудэнцыя
- Эканоміка
- Медыцына
- Інфарматыка і навукі аб дадзеных
- Філасофія, мастацтва, гісторыя і сацыяльныя навукі
- Гуманітарныя навукі
- Філалогія, літаратуразнаўства і культуралогія
- Матэматыка
- Фізіка
- Біялогія і даклінічная медыцына
- Хімія і фармацэўтыка
Зноскі
- ↑ https://www.uni-regensburg.de/universitaet/gremien/praesident/index.html Праверана 6 кастрычніка 2018.
- ↑ Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэгенсбургскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы