Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт
| Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| ням.: Technische Universität Braunschweig | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Technische Universität Braunschweig |
| Міжнародная назва | англ.: Technical University of Braunschweig |
| Заснаваны | 1745 |
| Студэнты | 17 794[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Браўншвайг |
| Сайт | tu-braunschweig.de |
Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Braunschweig) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Браўншвайг.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа з’яўляецца сярэднім па колькасці студэнтаў універсітэтам Германіі, у якім навучаецца каля 18 500 студэнтаў па 84 праграмах навучання. Яна ўзыходзіць сваімі каранямі да Collegium Carolinum, заснаванага ў 1745 годзе, што робіць яго самым старажытным сярод тэхнічных універсітэтаў Германіі. Універсітэт з’яўляецца членам аб’яднання дзевяці вядучых тэхнічных ВНУ Германіі і звычайна ўваходзіць у шэраг найлепшых інжынерных універсітэтаў краіны.
Профіль даследаванняў універсітэта вельмі міждысцыплінарны, але з акцэнтам на аэранаўтыку, распрацоўку транспартных сродкаў, уключаючы аўтаномнае кіраванне і электрычную мабільнасць, вытворчасць, навукі аб жыцці і метралогію. Даследаванні праводзяцца ў цесным супрацоўніцтве са знешнімі арганізацыямі, такімі як Нямецкі аэракасмічны цэнтр, Цэнтр інфекцыйных даследаванняў імя Гельмгольца, некалькі навукова-даследчых інстытутаў, Нацыянальны інстытут метралогіі Германіі і многія іншыя. Будучы адным з нямногіх даследчых ВНУ падобнага тыпу ў свеце, універсітэт мае ўласны даследчы аэрапорт.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт імя Карла Фрыдрыха Гауса (матэматыка, інфарматыка, эканоміка, сацыяльныя навукі)
- Факультэт навук аб жыцці (біялогія і біятэхналогіі, хімія і хімія харчовых прадуктаў, фармакалогія і псіхалогія)
- Факультэт архітэктуры, будаўнічай інжынерыі і навук аб навакольным асяроддзі
- Факультэт машынабудавання
- Факультэт электратэхнікі, інфармацыйных тэхналогій і фізікі
- Факультэт гуманітарных і педагагічных навук
Зноскі
- ↑ Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы