Дортмундскі тэхнічны ўніверсітэт
Выгляд
| Дортмундскі тэхнічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| ням.: Technische Universität Dortmund | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Technische Universität Dortmund |
| Міжнародная назва | англ.: Technical University of Dortmund |
| Заснаваны | 1968 |
| Студэнты | 34 616[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Дортмунд |
| Сайт | tu-dortmund.de |
Дортмундскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Dortmund) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дортмунд.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўніверсітэце больш за 30 000 чалавек навучаюцца на амаль 80 праграмах вышэйшай адукацыі ўзроўняў бакалаўра і магістра. Гэта робіць яго адным з 20 найбуйнейшых універсітэтаў Германіі. У атласе фінансавання Нямецкага фонду даследаванняў універсітэт уваходзіць у шэраг 10 найлепшых універсітэтаў з найбольшай колькасцю даследаванняў у Германіі па пяці прадметных галінах: у вытворчай тэхніцы, эканоміцы (у тым ліку статыстыцы), матэрыялазнаўстве, адукацыйнай навуцы і інфарматыцы.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Матэматыкі
- Фізікі
- Хіміі і хімічнай біялогіі
- Інфарматыкі
- Статыстыкі
- Біялагічнай і хімічнай інжынерыі
- Машынабудавання
- Электрычнай і вылічальнай тэхнікі
- Прасторавага планавання
- Архітэктуры і будаўніцтва
- Эканомікі
- Педагагічнай навукі, псіхалогіі і адукацыйных навук
- Рэабілітацыі
- Гуманітарных навук і тэалогій
- Культуралогіі
- Мастацтва і спартыўных навук
- Сацыяльных навук
Зноскі
- ↑ Zahlen, Daten, Fakten Праверана 9 снежня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дортмундскі тэхнічны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы