Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія выканальніцкага мастацтва
| Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія выканальніцкага мастацтва | |
|---|---|
| ням.: Akademie für Darstellende Kunst Baden-Württemberg | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Akademie für Darstellende Kunst Baden-Württemberg |
| Міжнародная назва | англ.: Academy of Performing Arts Baden-Wuerttemberg |
| Заснаваны | 2007 |
| Студэнты | 55 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Людвігсбург |
| Сайт | adk-bw.de |
Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія выканальніцкага мастацтва (ням.: Akademie für Darstellende Kunst Baden-Württemberg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Людвігсбург.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмія размешчана ў сумесным кампусе з Бадэн-Вюртэмбергскай кінаакадэміяй у Людвігсбургу. Яна прапануе праграмы бакалаўрыяту і магістратуры ў галіне акцёрскага майстэрства, рэжысуры і драматургіі, якія цесна звязаны з тэатрам і кіно.
У ліпені 2007 года стварэнне акадэміі было аднагалосна прынята ўсімі фракцыямі ландтага Бадэн-Вюртэмберга, і яна была афіцыйна заснавана 8 кастрычніка 2007 года. Заснавальнікамі акадэміі з’яўляюцца федэральная зямля Бадэн-Вюртэмберг, Бадэн-Вюртэмбергская кінаакадэмія, Штутгарцкая дзяржаўная акадэмія выяўленчага мастацтва і горад Людвігсбург.
У супрацоўніцтве з Бадэн-Вюртэмбергскай кінаакадэміяй былі распрацаваны новыя праграмы навучання тэатральнай рэжысуры, акцёрскаму майстэрству і драматургіі. Акрамя таго, у Людвігсбургу была пабудавана эксперыментальная сцэна, якая перададзена акадэміі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія выканальніцкага мастацтва- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы