Цярнопальская вобласць
| Цярнопальская вобласць | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Тернопільська область | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Уваходзіць у | Украіна | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Цярнопаль | ||||
| Дата ўтварэння | 4 снежня 1939 | ||||
| Афіцыйная мова | украінская | ||||
| Насельніцтва (2021) |
1,035 млн. (20-е месца) | ||||
| Шчыльнасць | 80,45 чал./км² | ||||
| Нацыянальны склад |
украінцы — 97,81 %, рускія — 1,25 %, палякі — 0,34 %, беларусы — 0,08 % (перапіс 2001 года) |
||||
| Плошча | 13,823 тыс. | ||||
| Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт • Самы нізкі пункт |
443 м 116 м |
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
| Код ISO 3166-2 | UA-61 | ||||
| Тэлефонны код | 35 | ||||
| Код аўтам. нумароў | ВО, НО, 20 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Цярно́пальская во́бласць (укр.: Тернопільська область) — вобласць на захадзе Украіны. Плошча вобласці складае 13,823 тыс. км². Насельніцтва — 1,015 млн чалавек (2025). Адміністрацыйны цэнтр — горад Цярнопаль.
У гістарычна-этнаграфічным плане ахоплівае ўсходнюю частку Галічыны, заходнюю частку Падолля і паўднёвую Валынь. У геаграфічным — размешчана на Падольскім узвышшы; паўднёвая мяжа Цярнопальскай вобласці праходзіць па рацэ Днестр, усходняя — па рацэ Збруч.
На тэрыторыі вобласці размешчана самая доўгая ў свеце карставая пячора Аптымістычная працягласцю 260 кіламетраў, а таксама адно з «Сямі прыродных цудаў Украіны» — Днястроўскі каньён. Таксама Цярнопальшчына вядомая Пачаіўскай лаўрай, цудатворнай Іконай Божай Маці ў Зарваніцы і Зарваніцкім духоўным цэнтрам. Па колькасці замкаў (34) Цярнопальшчына займае першае месца ва Украіне.
Плошча — 13 824 км² (2,29 % тэрыторыі Украіны). У вобласці 18 гарадоў, 17 пасёлкаў гарадскога тыпу, 1022 сельскія населеныя пункты, 3 раёны (да 17 ліпеня 2020 года — 17 раёнаў), 55 тэрытарыяльных грамад[1] (да 12 чэрвеня 2020 года — 580 сельскіх саветаў).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Па стане на 1 снежня 2020 года ў рэгіёне пражывала 1 038 923 чалавекі, у тым ліку 474 992 чалавекі гарадскіх (44,18 %) і 599 931 чалавек сельскіх (55,82 %). Па колькасці насельніцтва Цярнопальская вобласць займае 21-е месца сярод 27 рэгіёнаў Украіны.
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу насельніцтва 1921 года, з 1 428 520 чалавек, якія пражывалі ў Цярнопальскім ваяводстве, 714 031 (49,98 %) былі ўкраінцамі, 642 546 (44,98 %) — палякамі, 68 967 (4,83 %) — яўрэямі. Нацыянальная палітыка міжваеннай Польшчы была накіравана на змену этнамоўнага складу насельніцтва Заходняй Украіны шляхам перасялення туды этнічных палякаў і паланізацыі мясцовага насельніцтва[2].
Пасля акупацыі Заходняй Украіны Савецкім Саюзам, Халакосту, масавых дэпартацыяў украінцаў з Закерзоння і індустрыялізацыі пасляваеннага перыяду, якая суправаджалася іміграцыяй рускіх і ўраджэнцаў Усходняй Украіны, нацыянальны склад насельніцтва значна змяніўся. Каля 170 тысяч перамешчаных з Лемкаўшчыны, Надсяння, Падляшша і Холмшчыны украінцаў аказаліся ў Цярнопальскай вобласці[3]. Акрамя таго, пасля Другой сусветнай вайны палякаў масава дэпартавалі з рэгіёна.
З 1950-х гадоў нацыянальны склад насельніцтва Цярнопальскай вобласці мае практычна манаэтнічны характар з тэндэнцыяй да далейшай гамагенізацыі[4].
Нацыянальны склад насельніцтва Цярнопальскай вобласці паводле даных перапісаў насельніцтва:
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паводле перапісу насельніцтва 2001 года, украінцы складалі 99,15 % сельскага насельніцтва Цярнопальскай вобласці і 95,96 % яе гарадскога насельніцтва, у той час як рускія — 0,38 % і 2,44 % адпаведна[11]. Украінцы складалі 94,07 % насельніцтва горада Цярнопаль, 94,09 % насельніцтва горада Скалат і больш за 95 % насельніцтва ўсіх астатніх гарадоў Цярнопальскай вобласці[12][13].
Моўны склад
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу насельніцтва 1897 года, украінская мова была роднай для 80,69 % насельніцтва Крамянецкага павета, які займаў паўночныя тэрыторыі цяперашняй Цярнопальскай вобласці, яўрэйскую мову роднай назвалі 12,23 %, рускую — 3,38 %, польскую — 3,01 %[14]. Паводле перапісу насельніцтва 1900 года, 66,37 % насельніцтва аўстрыйскай часткі цяперашняй Цярнопальскай вобласці размаўлялі па-ўкраінску, па-польску — 32,78 %, па-нямецку — 0,85 %[15].
Родная мова насельніцтва Цярнопальскай вобласці паводле даных перапісаў насельніцтва:
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паводле перапісу насельніцтва 2001 года, украінскую мову назвалі роднай 99,52 % сельскага насельніцтва Цярнопальскай вобласці і 96,71 % яе гарадскога насельніцтва, тады як рускую — 0,38 % і 2,31 %, адпаведна[11]. Украінскую мову назвалі роднай 94,80 % насельніцтва горада Цярнопаль і больш за 96 % насельніцтва ўсіх астатніх гарадоў Цярнопальскай вобласці[12][22].
Украінскую мову роднай ўказалі 99,86 % украінцаў у Цярнопальскай вобласці (99,94 % у сельскай мясцовасці і 99,74 % у гарадской), а таксама 19,57 % рускіх (19,42 % у сельскай мясцовасці і 19,60 % у гарадской). Рускую мову назвалі роднай 80,34 % рускіх (80,46 % у сельскай мясцовасці і 80,31 % у гарадской) і 0,13 % украінцаў (0,05 % у сельскай мясцовасці і 0,24 % у гарадской)[11].
Украінская мова з'яўляецца адзінай афіцыйнай мовай на ўсёй тэрыторыі Цярнопальскай вобласці[23].
6 лістапада 2018 года рашэннем Цярнопальскага абласнога савета ў Цярнопальскай вобласці быў уведзены мараторый на публічнае выкарыстанне рускамоўнай культурнай прадукцыі[24].
Згодна з апытаннем, праведзеным сацыялагічнай групай «Рейтинг» з 16 лістапада па 10 снежня 2018 года ў рамках праекта «Портрети Регіонів», 95 % жыхароў Цярнопальскай вобласці лічылі, што ўкраінская мова павінна быць адзінай дзяржаўнай мовай на ўсёй тэрыторыі Украіны. 2 % лічылі, што украінская мова павінна быць адзінай дзяржаўнай мовай, а руская — другой афіцыйнай мовай у некаторых рэгіёнах краіны. 3 % не змаглі адказаць[25].
У 2022 годзе рашэннем Цярнопальскай абласной рады ў Цярнопальскай вобласці была зацверджана «Абласная праграма развіцця і функцыянавання украінскай мовы ў Цярнопальскай вобласці на 2023—2027 гады», галоўнай мэтай якой з'яўляецца ўмацаванне пазіцый ўкраінскай мовы ў розных сферах грамадскага жыцця рэгіёну і ўкраінізацыя бежанцаў з іншых рэгіёнаў Украіны[26][27].
Згодна з даследаваннем Цэнтра кантэнт-аналізу, праведзеным з 15 жніўня па 15 верасня 2024 года, тэмай якога было суадносіны ўкраінскай і рускай моў ва украінскім сегменце сацыяльных сетак, у Цярнопальскай вобласці 94,6 % паведамленняў былі напісаны на ўкраінскай мове (у 2023 годзе — 92,0 %, у 2022 годзе — 85,8 %), тады як на рускай — 5,4 % (у 2023 годзе — 8,0 %, у 2022 годзе — 14,2 %)[28][29].
Дынаміка суадносін моў навучання ва установах агульнай сярэдняй адукацыі Цярнопальскай вобласці[30][31][32][33][34][35][36][37]:
| Мова навучання |
Навучальны год | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1991/92 | 1992/93 | 1993/94 | 1994/95 | 1995/96 | 2000/01 | 2005/06 | 2007/08 | 2010/11 | 2012/13 | 2015/16 | 2018/19 | 2021/22 | 2022/23 | 2023/24 | |
| Украінская | 97,6 % | 98,0 % | 98,4 % | 98,7 % | 99,0 % | 99,7 % | 99,8 % | 99,9 % | 99,9 % | 99,9 % | 99,9 % | 99,9 % | 100,0 % | 100,0 % | 100,0 % |
| Руская | 2,4 % | 2,0 % | 1,6 % | 1,3 % | 1,0 % | 0,3 % | 0,2 % | 0,1 % | 0,1 % | 0,1 % | 0,1 % | 0,1 % | — | — | — |
Паміж 2012/13 і 2016/17 навучальнымі гадамі ў Цярнопальскай вобласці доля вучняў, якія вывучаюць рускую мову альбо ў рускамоўных класах, альбо як асобны прадмет ва ўкраінскамоўных класах, знізілася з 1,93 % да 1,12 %[38].
Паводле даных Дзяржаўнай службы статыстыкі Украіны, па стане на 2024/25 навучальны год усе вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў Цярнопальскай вобласці вучыліся ва ўкраінскамоўных класах[39].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Про визначення адміністративних центрів та затвердження територій територіальних громад Тернопільської області
- ↑ Український Вектор у Східній Політиці Другої Речіпосполитої. Інкорпорація Східної Галичини Та Полонізація Українців Краю.
- ↑ Депортації. Західні землі України кінця 30-х — початку 50-х рр.: Документи, матеріали, спогади у трьох томах. — Львів: Видавництво Інституту українознавства НАНУ, 1998. — Т. 2. — С. 176.
Переселення українців з Надсяння в 1944–1947 роках у спогадах самих переселенців(недаступная спасылка). Українська етнографія (20 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2013. Праверана 3 красавіка 2013.
Галина (Львів, Україна). Депортації українців з Польщі 1944—1947 рр.: проблеми періодизації та обставини переселення (за матеріалами усних оповідей депортованих)(недаступная спасылка)
З місцевих поляків у мордуванні українців брали участь … (автор: Винник (Пудлик) Зеновія) Архівавана 3 листопада 2014. - ↑ ЕТНІЧНІ ЗМІНИ У СТРУКТУРІ НАСЕЛЕННЯ ТЕРНОПІЛЬСЬКОЇ ОБЛАСТІ У 1950–1960 РОКАХ
- ↑ а б Збірник основних підсумків Всесоюзного перепису населення 1959 р. по УРСР
- ↑ а б Виправлений проєкт збірника підсумків Всесоюзного перепису населення 1959 р. по УРСР, підготовлений ЦСУ СРСР. Т. 4
- ↑ а б Підсумки Всесоюзного перепису населення 1970 року. Том IV — Національний склад населення СРСР, сторінки 152—191
- ↑ ВСЕСОЮЗНИЙ ПЕРЕПИС НАСЕЛЕННЯ 1979 РОКУ, сторінки 102—108
- ↑ а б ПІДСУМКИ ВСЕСОЮЗНОГО ПЕРЕПИСУ НАСЕЛЕННЯ 1979 РОКУ. Том IV. Частина 1. Книга 2, сторінки 3—92
- ↑ а б Перепис 1989 19A050501_021. Розподіл населення за національністю та рідною мовою (0,1)
- ↑ а б в г д Розподіл населення за національністю та рідною мовою
- ↑ а б 19A050501_021_. Розподіл населення за національністю та рідною мовою по містах районного значення
- ↑ Національний склад міст за переписом 2001 року
- ↑ Демоскоп Weekly - Приложение. Справочник статистических показателей. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2016. Праверана 11 красавіка 2014.
- ↑ ПОЛЬСЬКЕ НАСЕЛЕННЯ НА ТЕРИТОРІЇ ТЕРНОПІЛЬСЬКОЇ ОБЛАСТІ, ОХОПЛЕНОЇ ПЕРЕПИСАМИ НАСЕЛЕННЯ 1900 ТА 1921 РОКІВ
- ↑ 19A050501_02. Розподіл населення регіонів України за рідною мовою.
- ↑ Польскую мову роднай пазначылі 2 462 палякі.
Беларускую мову роднай пазначылі 853 беларусы. - ↑ Польскую мову роднай пазначылі 1 657 палякаў.
- ↑ Польскую мову роднай пазначылі 1 078 палякаў.
- ↑ Беларуская — 774 (0,07 %),
Малдаўская — 257 (0,02 %),
Грузінская — 83 (0,01 %),
Татарская — 79 (0,01 %),
Венгерская — 58 (0,00 %),
Іншыя мовы — 1 274 (0,11 %). - ↑ Беларуская — 398 (0,04 %),
Польская — 346 (0,03 %),
Малдаўская — 247 (0,02 %),
Армянская — 166 (0,02 %),
Венгерская — 79 (0,01 %),
Балгарская — 39 (0,00 %),
Румынская — 33 (0,00 %),
Нямецкая — 27 (0,00 %),
Цыганская — 18 (0,00 %),
Гагаузская — 13 (0,00 %),
Іўрыт — 13 (0,00 %),
Грэчаская — 8 (0,00 %),
Славацкая — 4 (0,00 %),
Іншыя мовы — 470 (0,04 %). - ↑ Мовний склад міст за переписом 2001 року
- ↑ Про забезпечення функціонування української мови як державної. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2020. Праверана 25 сакавіка 2020.
- ↑ Мораторій на російськомовний культурний продукт ввела Тернопільська область. Левы бераг (6 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2023. Праверана 15 снежня 2023.
- ↑ «ПОРТРЕТИ РЕГІОНІВ»: ПІДСУМКИ. Зведені дані, порівняльний аналіз між областями (укр.). Сацыялагічная група «Рейтинг» (26 снежня 2018).
- ↑ На Тернопільщині працює програма підтримки розвитку української мови (укр.). Тэлекампанія «TV-4» (17 сакавіка 2023).
- ↑ Програма розвитку та функціонування української мови у Тернопільській області на 2023–2027 роки (укр.).
- ↑ Частка дописів українською мовою в соцмережах зросла до 56 %, — Центр контент-аналізу (укр.). Дэтэктар медыя (28 кастрычніка 2024).
- ↑ "Радикальний прогрес". У соцмережах української стало набагато більше, — дослідження (укр.). Texty.org.ua. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2023. Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ «Статистичний щорічник України за 1998 рік» — К., 1999. Джерело
- ↑ Збірник «Статистичний щорічник України» за 2008 рік (укр.). Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ Збірник «Статистичний щорічник України» за 2012 рік (укр.). Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2024. Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ Збірник «Статистичний щорічник України» за 2018 рік (укр.). Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны. Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2024. Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ (укр.) Загальна середня освіта в Україні у 2021 році Архіўная копія ад 7 ліпеня 2024 на Wayback Machine — Сайт Державної служби статистики України Архіўная копія ад 4 чэрвеня 2024 на Wayback Machine
- ↑ (укр.) Загальна середня освіта в Україні у 2022 році Архіўная копія ад 26 чэрвеня 2024 на Wayback Machine — Сайт Державної служби статистики України Архіўная копія ад 4 чэрвеня 2024 на Wayback Machine
- ↑ Збірник «Статистичний щорічник України» за 2022 рік (укр.). Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2024. Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ (укр.) Загальна середня освіта в Україні у 2023 році Архіўная копія ад 1 чэрвеня 2024 на Wayback Machine — Сайт Державної служби статистики України Архіўная копія ад 4 чэрвеня 2024 на Wayback Machine
- ↑ Мова навчання в українських школах та вивчення російської мови в них (укр.). Портал мовної політики (10 красавіка 2017).
- ↑ (укр.) Загальна середня освіта в Україні у 2024 році — Сайт Державної служби статистики України
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цярнопальская вобласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 196. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

