Тоўстэ
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||
| Тоўстэ | |||
|---|---|---|---|
| укр.: Товсте | |||
|
|||
| 48°50′47″ пн. ш. 25°43′31″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Вобласць | Цярнопальская вобласць | ||
| Раён | Чарткіўскі раён | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 1414 | ||
| Ранейшыя назвы | Тлустае | ||
| ПГТ з | 1940 | ||
| Плошча | 17 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 282 ± 1 м | ||
| Водныя аб’екты | Tupa[d] | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 3100 чалавек (2022) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +380-3554 | ||
| Паштовы індэкс | 48630 | ||
| КААТУУ | 6122055500 | ||
| w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7… | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Тоўстае ці Тоўстэ[1] (укр.: Товсте), таксама Тлустае (польск.: Tłuste, Tłuste Miasto) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чарткіўскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны на захадзе Падолля. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае пісьмовае згадванне аб паселішчы — 1414 г. Назва яго, магчыма, паходзіць ад прозвішча галіцкага баярына Вячаслава Тоўстага, які служыў князю Раману Мсціслававічу. У 1435 г. палякі захапілі Заходняе Падолле, у 1449 г. першы раз з’яўляецца польскі варыянт назвы паселішча — «Тлустэ». З XV ст. мястэчка належала да Падольскага ваяводства. Размешчанае на важным гандлёвым шляху, які злучаў Львоў з Валахіяй, яно было значным гандлёвым цэнтрам Заходняга Падолля.
Уладальнікам мястэчка быў, у прыватнасці, быў шляхціц з галіцкага шляхецкага роду Ходарыўскіх Марцін, які ў 1549 г. атрымаў ад караля Жыгімонта II Аўгуста прывілей для збору пошліны, а атрыманыя сродкі павінен быў выкарыстоўваць для ўтрымання ў належным стане дарог, мастоў, плацін. У 1549 г. мястэчку нададзена магдэбургскае права. У 1571 г. уласнік мястэчка Ян Ходарыўскі атрымаў прывілей на 2 кірмашы ў год і таргі па чацвяргах. У 1580 г. у горада стаў новы ўласнік — хмільнікскі стараста Міхал Язлавецкі, які ў тым годзе атрымаў прывілей на правядзенне двух кірмашоў.
Падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага Тоўстае — адно з сямі паўстанцкіх цэнтраў на Падоллі. Улетку 1672 г. мястэчка захапілі туркі, да 1683 г. яно належала да Чарткоўскай акругі Асманскай імперыі. Пасля — ўласнасць князёў Панінскіх, пазней — Любамірскіх і Патоцкіх. У 1701 г. кароль Аўгуст II Моцны пацвердзіў для мястэчка магдэбургскае права.
Пасля 1772 г. аўстрыйскі ўрад вызначыў Тлустае як павятовы горад Залешчыцкай акругі, пасля — заштатнае мястэчка. У 1880 г. тут пражывала 3199 чал., з іх — 2225 габрэяў. У 1921—1939 гг. — у складзе міжваеннай Польшчы. 1 красавіка 1934 г. гміна Тлустае Мяста атрымала статус горада. У студзені 1940 г. ужо савецкай уладай паселішча пазбаўлена статуса горада і пераведзена ў катэгорыю пасёлкаў гарадскога тыпу.
З 7 ліпеня 1941 г. па 13 красавіка 1944 г. — пад нямецкай акупацыяй, падчас якой у мястэчку і на ўскраіне замучылі каля 5 тыс. асоб, у тым ліку габрэйскую грамаду горада, якая налічвала ў той час каля 2500 чал. Ад 1948 г. да мая 1951 . тут дзейнічала падпольная друкарня Арганізацыі украінскіх нацыяналістаў. Да 1962 г. мястэчка было райцэнтрам.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Паўлавіч Урублеўскі (нар. 1952) — педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

