Мэльныця-Падзільска
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Мэльныця-Падзільска | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Мельниця-Подільська | |||||
|
|||||
| 48°36′22″ пн. ш. 26°10′55″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Цярнопальская вобласць | ||||
| Раён | Чарткіўскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1747 | ||||
| Першая згадка | XII ст. | ||||
| Ранейшыя назвы | Мэльныця-над-Днястром | ||||
| ПГТ з | 1960 | ||||
| Плошча | 10 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 310 м | ||||
| Водныя аб’екты | Днестр | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 3590 чалавек (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3541 | ||||
| Паштовы індэкс | 48751 | ||||
| КААТУУ | 6120855400 | ||||
| w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7… | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Мельніца-Падольская ці Мэльныця-Падзільска[1] (укр.: Мельниця-Подільська) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чарткіўскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны на рацэ Днестр.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню пад назвай Мельніца згадваецца ў пачатку ХІІ ст. Пад назвай Мельніца-над-Днястром вядомая з XVII ст. як валоданне магнатаў Лянцкаронскіх. Тут на схілах, недалёка ад Днястра, яшчэ ў даўнія часы былі ветраныя млыны. Яшчэ і цяпер месца, дзе яны стаялі, называюць Млыніўкаю. Адсюль паходзіць першая частка тапоніма.
Ад 1362 г. — уласнасць літоўскіх князёў Карыятавічаў, ад канца XVI ст. — Лянцкаронскіх, ад XVIІІ ст. — Дунін-Баркоўскіх. У 1615 і 1672 гг. мястэчка падвергнулася разбуральным нападам татараў. У 1648 г. замак узялі казакі пад кіраўніцтвам Максіма Крываноса. У 1744 г. атрад апрышкаў Алексы Доўбуша разграміў маёнтак Лянцкаронскага. 11 студзеня 1767 г. па просьбе тагачаснага ўладальніка Францішка Лянцкаронскага кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі сваім прывілеям надаў мястэчку статус горада і магдэбургскае права з правам правядзення 24 кірмашоў на год. У канцы XVIІІ ст. Барбара Лянцкаронская ўнесла горад як пасаг Юрыю Дуніну-Баркоўскаму. Ад 1772 г. — гэта павятовы горад Залешчыцкай акругі, з 1867 г. — мястэчка Баршчыўскага павета Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі ў складзе Аўстра-Венгрыі. У другой палове ХІХ ст. граф Мечыслаў Дунін-Баркоўскі пабудаваў вялікі палац, які існаваў да 1939 г. Таксама з канца XVIІІ ст. тут быў класічны шляхецкі двор Дунін-Баркоўскіх. З ліпеня 1920 г. — пад уладай міжваеннай Польшчы. Па тагачасным адміністрацыйным дзяленні было цэнтрам гміны Цярнопальскага ваяводства. 1 красавіка 1934 г. мястэчка атрымала статус горада. У валоданні Дунін-Баркоўскіх горад быў да 1939 г. Апошнім уладальнікам быў граф Генрык Дунін-Баркоўскі (у 1942 г. яго арыштавала Гестапа). 17 верасня 1939 г. у Мельніцу-Падольскую ўступіла Чырвоная Армія. 1960 г. паселішчу прысвоены статус пасёлка гарадскога тыпу.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

