Стара Сіль
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Стара Сіль | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Стара Сіль | |||||
|
|||||
| 49°29′22″ пн. ш. 22°57′56″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская вобласць | ||||
| Раён | Самбарскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1255 | ||||
| Першая згадка | 1255 | ||||
| ПГТ з | 1940 | ||||
| Плошча | 1,93 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 346 ± 1 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 1074 чалавекі (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3238 | ||||
| Паштовы індэкс | 82066 | ||||
| КААТУУ | 4625155700 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Стара Сіль (укр.: Стара Сіль) — пасёлак гарадскога тыпу ў Львоўскай вобласці Украіны ў складзе Старасамбірскага раёна у перадгор’і Сярэдняга Бяскіду на Прыкарпацці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва паселішча паходзіць ад буйных радовішчаў солі, размешчаных у наваколлі. Паселішча заснавана ў 1255 г. пры польскім панаванні і ў 1421 г. атрымала Магдэбургскае права, а разам з гэтым і статус горада з назвай Зальцборк (нем. Salzbrock). З тых часоў ён быў вольным каралеўскім горадам. Да сярэдзіны ХІХ ст. — гэта адзін з найважнейшых у Галіччыне цэнтраў солеварэня.
У часы сярэднявечча на землях Галіцкага княства былі каралеўскія шахты ў Драгобычы, Тураві Сольнай, Старой Солі, Ясеніцы, Модрычах, Стэбніку, Сяльцы, Трускаўцы, Калушы i Салотвіне, якія працавалі яшчэ з рымскіх часоў.
У 1794 г. імператар Франц II надаў Старой Солі права «вольнага каралеўскага горада», а таксама герб з выявай пяці драўляных бочак з соллю (сімвал мясцовага солеварэння) і радавога герба ранейшых уладальнікаў мястэчка шляхціцаў Данілавічаў — «Сас» (сярэбраная страла, пад якой залаты паўмесяц, увянчаны двума шасцікутнымі зоркамі) на блакітным фоне.
У XIX ст. Старая Соль лічылася гандлёвым мястэчкам (Marktgemeinde) Старасамборскага павета Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі ў складзе Аўстра-Венгрыі.
Помнікі даўніны
[правіць | правіць зыходнік]- Драўляная царква Уваскрасення Гасподняга 1460 г.
- Каменны касцёл св. Міхаіла 1660 г.
- Праваслаўная драўляная царква Параскевы Пятніцы 1440 г.
- Храм Св. Іллі 1810 г.
- Віла Ганна 1911 г.
- Царкоўныя харугвы, якія адбываюцца з царквы Параскевы Пятніцы і датаваныя даследчыкамі сакральнага мастацтва XVI ст. з’яўляюцца найстаражытнымі з захаваных ва Украіне. Цяпер яны захоўваюцца ў Львове ў Нацыянальным музеі імя А. Шаптыцкага.

