Сакаль
| Горад | |||||
| Сакаль | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Сокаль | |||||
|
|||||
| 50°28′28″ пн. ш. 24°16′58″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская | ||||
| Раён | Сакальскі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1424 | ||||
| Першая згадка | 1377 | ||||
| Горад з | 1462 | ||||
| Плошча | 8,47 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 198 м | ||||
| Водныя аб’екты | Буг | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 20300 чалавек (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3257 | ||||
| Паштовы індэкс | 80000 | ||||
| Аўтамабільны код | BC / 14 | ||||
| КААТУУ | 4624810100 | ||||
| miskrada.sokal.lviv.ua/m… | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Сакаль (укр.: Сокаль) — горад раённага значэння Сакальскага раёна Львоўскай вобласці Украіны, раённы цэнтр. Размешчаны ў паўночнай Галічыне, на правым беразе Заходняга Буга.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Сакаля выяўленыя археалагічныя знаходкі эпохі мезаліту, неаліту і бронзы, грэцкія, кельцкія. Сакаль ўпершыню згадваецца ў дакументах у 1377 годзе як горад Бэлзскага княства. У 1424 г. атрымаў магдэбургскае права — прадастаўленае Земавітам Бэлзскім; з 1462 г. Сакаль — павятовы горад Бэлзскага ваяводства Польшчы, у 1772—1918 належаў да Аўстрыі; у 1939 г. павятовы горад Львоўскага ваяводства. У лютым 1919 баі І корпуса Украінскай Галіцкай Арміі з палякамі, летам 1919 г. Сакаль заняла польскае войска.
У 1930-х гадах існаваў этнаграфічны музей, экспанаты якога ў большасці набыў адвакат д-р Багдан Чайкоўскі ў 1936—1939 гадах (у 1941 закатаваны бальшавікамі). Музей «Чалавек. Зямля. Сусвет» створаны ў 1985 намаганням мужа і жонкі Анатоля і Наталлі Пакацюкіў.
У Сакале да 1951 г. знаходзілася цудатворная ікона Сакальской маці Божай.
Будучы прэзідэнт ЗУНР Яўген Петрушэвіч пасля атрымання ступені доктара права адкрыў адвакацкую канцылярыю ў Сакале (1908 года перанёс сваю адвакацкую канцылярыю з Сакаля да Сколе, дзе неўзабаве стаў пасаднікам горада).
2 жніўня 1519 года надалёка ад горада адбылася Бітва пад Сакалем — перамога войска татарскай арды над польска-літоўскім войскам пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Астрожскага, вялікага гетмана Літоўскага.

