Сколэ
| Горад | |||||
| Сколэ | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Сколе | |||||
|
|||||
| 49°02′16″ пн. ш. 23°30′50″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская вобласць | ||||
| Раён | Стрыйскі раён[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1397 | ||||
| Ранейшыя назвы | Александрыя | ||||
| Горад з | 1660 | ||||
| Плошча | 8,63 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 436 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 6000 чалавек (2022) | ||||
| Шчыльнасць | 1 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3251 | ||||
| Паштовы індэкс | 82600 | ||||
| КААТУУ | 4624510100 | ||||
| skole-rada.gov.ua | |||||
Сколэ[1] ці Сколе (укр.: Сколе) — горад раённага значэння Сколіўскага раёна Львоўскай вобласці, раённы цэнтр.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ў ціхай зацішнай упадзіне, акружанай з усіх бакоў гарамі: з захаду — гара Карчанка (1180 м), з поўначы — Дабрана (824 м), з усходу — Клыва (670 м), з паўночнага ўсходу — Чудзілава (670 м), на поўдні — Зялемін (1177 м), далей на поўдзень віднеюцца вяршыні Кіеўца (1064 м) і Крамянной (1137 м).

Частка гэтых гор належыць Нацыянальнаму парку «Сколеўскія Бяскіды». Абсалютныя вышыні Сколеўскай даліны — 440—446 метраў над узроўнем мора.
Густая рачная сетка, якую ўтварылі прытокі рэк Стрый і Опір, робіць гэтую тэрыторыю прывабнай для летняга турызму. Горад — пачатковы пункт многіх турыстычных маршрутаў па Карпатам. Паблізу горада размешчаны нацыянальны прыродны парк «Сколеўскія Бяскіды».
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]| Кліматаграма Сколэ | |||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
60
-2.6
-8.0
|
64
-1.0
-7.1
|
75
3.4
-4.0
|
94
10.7
1.3
|
133
15.6
6.3
|
145
18.5
10.1
|
164
20.2
12.0
|
121
20.3
11.6
|
99
15.4
7.4
|
80
10.4
3.1
|
68
5.4
-0.5
|
72
-0.6
-5.5
|
| Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм | |||||||||||
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Адносна паходжання назвы горада існуюць тры розныя версіі:
- ад слова «скала», паколькі даліна, у якой размешчаны горад, акружаная скаламі. Версія малаверагодная, бо ўласна скал ў раёне амаль няма.
- ад назвы скіфскага племені сколатаў, якія нібыта засялялі ў старажытнасці гэтыя землі. Версія таксама здаецца непраўдападобнай, таму што асноўны жыццёвы ландшафт скіфскай цывілізацыі — гэта стэп.
- ад дзеяслова «сколоть» (бел. «закалоць» — забіць, пакараць смерцю) — існуе легенда, якая базуецца на інфармацыі Лаўрэнцьеўскага летапісу, што тут у 1015 г. ад рукі брата Святаполка загінуў тураўскі князь Святаслаў Уладзіміравіч, сын Уладзіміра Вялікага, з жонкай Параскай і дружыннікамі. Падчас нападу Святаполк, празваны ў народзе «акаянным», усклікаў: «Сколіте іх всех!» («Забіце іх усіх!»). Гэтая версія найбольш распаўсюджаная і мае некалькі літаратурных варыянтаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад упершыню згадваецца ў гістарычных дакументах у 1397 г. Але людзі жылі тут нашмат раней, аб чым сведчаць археалагічныя знаходкі. Праз горад здаўна праходзіў важны гандлёвы шлях на Закарпацце.
Пасля смерці князя Уладзіміра Святаславіча ў 1015 г. ягоны сын Святаслаў Уладзіміравіч (князь драўлянскі), даведаўшыся аб забойстве сваіх братоў Барыса і Глеба, вырашыў бегчы ў Венгрыю, адкуль па легендзе паходзіла ягоная жонка. Але воіны зводнага брата-суперніка Святаполка Акаяннага дагналі яго на беразе ракі Опір. Легенда распавядае аб жорсткай бітве на месцы цяперашняга горада. Уся даліна ўздоўж Опіра была пакрыта целамі загінулых. Сілы Святаполка былі вялікімі, і ён аддаў загад пазабіваць іх усіх. З гэтым эпізодам легенда звязвае назву горада. Князь Святаслаў загінуў у гэтай бітве, а ягоныя дружыннікі адмовіліся перайсці на службу да Святаполка і аселі ў Бяскідах, паклаўшы пачатак Слаўскаму. Дачка (па іншай версіі — жонка) Святаслава, Параскева (Парашка) схавалася на вяршыні гары і, знойдзеная дружыннікамі Святаполка, загінула (па легендзе — кінулася з вяршыні гары). Па легендзе гара названая ў яе гонар Парашкой.
Побач з мястэчкаму 1660 г. уладальнік усяго наваколля Аляксандр Януш Заслаўскі заснаваў мястэчка Александрыю. У цэнтры мястэчка быў збудаваны драўляны замак. З часам за мястэчкам замацавалася сучасная назва. У XVIII ст. у мястэчку і прыселку Дэмнае была закладзена даменная печ і шкляны заводзік (гута). У XIX ст. уладальнік горада граф Яўгеній Конскі пабудаваў там паравую лесапілку. У 1864 г. тут была створана найбуйнейшая ў Галіцыі запалкавая фабрыка.
У 1886 г. буйныя прадпрымальнікі Грэдзель і Шміт перакупілі мясцовыя лясы. Барон Грэдзель перабудаваў лясныя промыслы, заклаў каменяломню, арганізаваў механічныя майстэрні, збудаваў гідраэлектрастанцыю.
Пасля пракладкі праз горад чыгуначнай лініі ў 1885 г. у ім і ваколіцах стала інтэнсіўна развіваецца турыстычна-рэкрэацыйная гаспадарка. У гэты перыяд былі адкрыты пансіянаты, вілы для адпачывальнікаў, турыстычнае бюро, кінатэатр, пляжы над ракой Опір, трамплін, хакейнае поле, каток, створана першая ў Карпатах санная траса. У 1912 г. горад стаў павятовым цэнтрам.
Насельніцтва[2]
[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сколэ «Замки і храми України» (укр.)

