Сома (дэпартамент)
Выгляд
| Сома Somme | |
|---|---|
Герб | |
| Месцазнаходжанне | |
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 80 |
| Рэгіён: | Пікардыя |
| Прэфектура: | Ам’ен |
| Акруг: | 4 |
| Кантонаў: | 46 |
| Камун: | 783 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 40-е месца |
| -1999 | 555,55 тыс. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 90 чал/км² |
| Плошча: | 6170 км² |
Сома (фр.: Somme) — дэпартамент на поўначы Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Пікардыя. Парадкавы нумар 80. Адміністрацыйны цэнтр — Ам’ен. Насельніцтва 555,55 тыс. чалавек (40-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 6170 км². Праз дэпартамент працякае рака Сома.
Дэпартамент уключае 4 акругі, 46 кантонаў і 783 камуны.
Сома — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Пікардыя.
Падчас першай сусветнай вайны тут адбыліся буйныя бітвы (1916 і 1918 г.).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Prefecture of Somme website (in French)
- General council’s website (in French)