Ваклюз
Выгляд
| Ваклюз Vaucluse | |
|---|---|
Герб | |
| Месцазнаходжанне | |
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 84 |
| Рэгіён: | Праванс-Альпы-Лазурны бераг |
| Прэфектура: | Авіньён |
| Акруг: | 3 |
| Кантонаў: | 24 |
| Камун: | 151 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 50-е месца |
| -1999 | 499,7 тыс. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 140 чал/км² |
| Плошча: | 3567 км² |
Ваклюз (фр.: Vaucluse, акс.: Vauclusa) — дэпартамент на поўдні Францыі ў рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны бераг; парадкавы нумар — 84; адміністрацыйны цэнтр — Авіньён; насельніцтва — 499,7 тыс. чалавек (50-е месца сярод французскіх дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 3567 км². Уздоўж заходняй мяжы дэпартамента працякае рака Рона, уздоўж паўднёвай — Дзюранс.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 24 кантона і 151 камуну.
Ваклюз быў утвораны ў 1793 г. з абласцей, якія адлучыліся ад дэпартаментаў Буш-дзю-Рон, Дром і Ніжнія Альпы (цяпер Альпы Верхняга Праванса). Размешчаны на тэрыторыі былой правінцыі Праванс.
У Сеціве
[правіць | правіць зыходнік]- Prefecture
- Conseil general Архівавана 30 чэрвеня 2007.