Ду (дэпартамент)
Выгляд
| Ду Doubs | |
|---|---|
Герб | |
| Месцазнаходжанне | |
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 25 |
| Рэгіён: | Франш-Кантэ |
| Акруг: | 3 |
| Кантонаў: | 35 |
| Камун: | 594 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 51-е месца |
| -1999 | 499 тыс. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 95 чал/км² |
| Плошча: | 5234 км² |
Ду (фр.: Doubs) — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Франш-Кантэ. Парадкавы нумар 25. Адміністрацыйны цэнтр — Безансон. Насельніцтва 499 тыс. чалавек (51-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча тэрыторыі 5234 км². Рэльеф мясцовасці вызначаецца блізкасцю горнай сістэмы Юра.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 35 кантонаў і 594 камуны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ду — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утворанных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Франш-Кантэ.