Усходнія Пірэнеі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Пірэнеі Усходнія)
| Усходнія Пірэнеі Pyrénées-Orientales | |
|---|---|
Герб | |
| Месцазнаходжанне | |
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 66 |
| Рэгіён: | Лангедок — Русільён |
| Прэфектура: | Перпіньян |
| Акруг: | 3 |
| Кантонаў: | 31 |
| Камун: | 226 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 57-е месца |
| -1999 | 392,8 тыс. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 95 чал/км² |
| Плошча: | 4116 км² |
Усходнія Пірэнеі (фр.: Pyrenees-Orientales) — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Лангедок — Русільён. Парадкавы нумар 66. Адміністрацыйны цэнтр — Перпіньян. Насельніцтва 392,8 тыс. чалавек (57-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 года.).
Плошча тэрыторыі 4116 км². Размешчаны ў межах сістэмы Пірэнеяў дэпартамент на ўсходзе выходзіць да Міжземнага мора, на поўдні мяжуе з Іспаніяй.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 31 кантон і 226 камун. У дэпартаменце распаўсюджана каталанская мова, што дазваляе аднесці яго да каталанскіх зямель.
Усходнія Пірэнеі — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Русільён, замацаванай за Францыяй па Пірэнейскаму міру 1659 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усходнія Пірэнеі- General Council of Pyrenees-Orientales Архівавана 12 кастрычніка 2007.
- L’Independant