Атлантычныя Пірэнеі
| Атлантычныя Пірэнеі Pyrénées-Atlantiques | |
|---|---|
Герб | |
| Месцазнаходжанне | |
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 64 |
| Рэгіён: | Аквітанія |
| Прэфектура: | По |
| Акруг: | 3 |
| Кантонаў: | 52 |
| Камун: | 547 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 37-е месца |
| -1999 | 600 тыс. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 78 чал/км² |
| Плошча: | 7645 км² |
Пірэнеі Атлантычныя (фр.: Pyrenees-Atlantiques, былыя Basses-Pyrenees — Ніжнія Пірэнеі, баскск.: Pirinio Atlantikoak, акс.: Pireneus Atlantics) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Аквітанія. Парадкавы нумар — 64. Адміністрацыйны цэнтр — По, найбуйнейшыя гарады — Баёна, Біярыц, Англет. Насельніцтва — 600 тыс. чалавек (37-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 года).
Плошча тэрыторыі 7645 км². Дэпартамент, размешчаны ў межах горнай сістэмы Пірэнеяў, мае на захадзе выйсце да Атлантычнага акіяна.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 52 кантоны і 547 камун. На мяжы з Іспаніяй размешчаны самы паўднёвы горад Францыі — Андай.
Ніжнія Пірэнеі — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 года. Знаходзіцца на тэрыторыі былых правінцый Гіень, Гасконь і Беарн, уключае Лапурдзі і іншыя паўночныя вобласці гістарычнай Краіны Баскаў. У кастрычніку 1969 года Ніжнія Пірэнеі былі пераназваны ў Пірэнеі Атлантычныя.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт прэфектуры (фр.)
- Сайт дэпартамента Архівавана 20 жніўня 2022. (фр.)