Верхняя Гарона
Выгляд
(Пасля перасылкі з Гарона Верхняя)
| Гаронна Верхняя Haute-Garonne | |
|---|---|
Герб | |
| Месцазнаходжанне | |
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 31 |
| Рэгіён: | Поўдзень-Пірэнеі |
| Акруг: | 3 |
| Кантонаў: | 53 |
| Камун: | 588 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 17-е месца |
| -1999 | 1,046 млн. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 166 чал/км² |
| Плошча: | 6309 км² |
Гарона Верхняя (фр.: Haute-Garonne) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень-Пірэнеі. Парадкавы нумар — 31. Адміністрацыйны цэнтр — Тулуза. Насельніцтва — 1,046 млн чалавек (17-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча тэрыторыі — 6309 км². Праз дэпартамент працякае рака Гарона. Паўднёвыя вобласці знаходзяцца ў горнай сістэме Пірэнеяў. Найвышэйшы пункт — гара Пердыгер (3222 м).
Дэпартамент уключае 3 акругі, 53 кантоны і 588 камун.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Верхняя Гарона — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстала на тэрыторыі былой правінцыі Лангедок. Назва паходзіць ад ракі Гарона.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Conseil General website (фр.)
- Prefecture website Архівавана 14 мая 2011. (фр.)
- http://www.cdt-haute-garonne.fr/ Архівавана 23 студзеня 2010. (фр.)
- http://www.toulouse.fr/