Перайсці да зместу

Вялікая Слепня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вялікая Слепня
Раён вёскі Вялікая Слепня, 2019 г.
Раён вёскі Вялікая Слепня, 2019 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вялікая Слепня (Беларусь)
Вялікая Слепня
Вялікая Слепня
Вялікая Слепня (Мінск)
Вялікая Слепня
Вялікая Слепня

Вялі́кая Сле́пня — колішняя вёска на рацэ Слепня, з 1959 года ў складзе Мінска.

У 1582 годзе Слепня — сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Мікалая Радзівіла Рудага. У 1586 годзе сяло Смалявіцкай воласці, шляхецкая ўласнасць, панскі двор, карчма, гаць, 8 валок зямлі. У 1599 годзе згадваецца як сяло. У 1791 годзе Слепня — карчма маёнтка Слабодка Каралішчавіцкай парафіі, уласнасць каталіцкай царквы[1].

У 1897 годзе Вялікая Слепня — вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета, 9 двароў, 76 жыхароў; Слепня — урочышча, 4 двары 19 жыхароў, карчма, у фальварку двор, 7 жыхароў[1].

У 1917 годзе ў вёсцы Вялікая Слепня 19 двароў, 109 жыхароў, у вёсцы Слепня 200 двароў, 370 жыхароў, у маёнтку Слепня 148 жыхароў, пазней зліліся ў адну вёску Вялікая Слепня[2]. Цэнтр Сляпянскага сельсавета Мінскага раёна. У 1935 годзе Маскоўская шаша падзяліла вёску на дзве няроўныя часткі: паўночная была ў некалькі разоў большая за паўднёвую. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Першамайскі раён (цэнтр сельсавета быў перанесены ў вёску Зялёны Луг). Гарадскія вуліцы атрымалі назвы вуліца Вялікая Слепня, 1-ы, 2-гі, 3-і, 4-ы, 5-ы, 6-ы Сляпянскія завулкі[3].

У сувязі з інтэнсіўнай забудовай жылога раёна Усход, якая пачалася ў 1966 годзе, забудова асноўнай паўночнай часткі вёскі была знесеная. Пара дзясяткаў дамоў паўднёвай часткі была знесеная ў 2003 годзе перад пачаткам будаўніцтва новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь[3].

  • Слепня(недаступная спасылка). minsk-old-new.com. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2017. Праверана 29 траўня 2017.