Слепня (рака)
| Слепня | |
|---|---|
| Слепня ў Антонаўскім парку | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 17 км |
| Вадацёк | |
| Вусце | Чыжоўскае вадасховішча |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Чыжоўскае вадасховішча → Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Мінск |
Сле́пня, Сляпя́нка — рака ў Мінску, у басейне Дняпра.
Даўжыня ракі 17 км. Да 1979 года пачыналася на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, у раёне колішняй вёскі Зялёны Луг, упадала ў Чыжоўскае вадасховішча на рацэ Свіслач. У сувязі з уключэннем ракі ў склад Сляпянскай воднай сістэмы пераўтвораная ў каскад 12 невялікіх вадасховішчаў. Уздоўж воднай сістэмы створаныя зялёныя масівы, што паляпшае мікраклімат прылеглых тэрыторый, стварае спрыяльныя ўмовы для адпачынку насельніцтва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле назвы ракі атрымалі свае назвы населеныя пункты: Вялікая Слепня, Вялікая Сляпянка, Малая Сляпянка, Слепенька (раён парку імя Чынгіза Айтматава). Акрамя вышэйзгаданых, на рацэ стаялі наступныя населеныя пункты: Зялёны Луг, Падбалоцце, Маляўшчына, Шчотаўка, Грэбелькі.
У раёне Малой Сляпянкі было Сляпянскае возера (Хітрава), на якім у канцы XIX ст. стаяў млын.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Jelski A. Slepnia // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 761.