Перайсці да зместу

Шчырэць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:48, 22 верасня 2025, аўтар MocnyDuham (размовы | уклад) (Адхілена апошняя змена (зробленая Spokiyny) і адноўлена версія 3559427, зробленая Aw58: ВП:АК?)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Населены пункт
Шчырэць
укр.: Щирець
49°39′04″ пн. ш. 23°51′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Львоўская вобласць
Раён Львоўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 260 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 81161
КААТУУ 4623655500
Паказаць/схаваць карты
Шчырэць (Украіна)
Шчырэць
Шчырэць

Шчырэць (укр.: Щирець) — пасёлак гарадскога тыпу Пустамытаўскага раёна Львоўскай вобласці (Украіна). Размешчаны на правым беразе ракі Шчыркі, прытоку Днястра, за 7 км ад раённага цэнтра і 25 км на поўдзень ад абласнога цэнтра. Чыгуначная станцыя. Насельніцтва — 5496 жыхароў.

Праз мястэчка працякае рэчка Шчырэц, некалі глыбакаводная, багатая рыбай. Тады казалі: «рака шчыра на рыбу». Адсюль, паводле адной з версій, і пайшла назва мястэчка.

Шчырэц вядомы з пачатку XII ст. Першае пісьмовае згадванне аб ім адносіцца да 1113 г. У 1126 г. тут было ўжо добра ўмацаванае гарадзішча. Падчас міжусобіцы князь звенігародскі Уладзімір Валадаравіч і пярэмышльскі князь Расціслаў Валадаравіч для высвятлення адносін абралі месцам перамоваў Шчырэц, размешчаны пасярэдзіне паміж іх уладаннямі. Увесну 1241 г. мястэчка было знішчана падчас нашэсця татара-манголаў.

Паколькі на тэрыторыі цяперашняй Драгобыччыны былі выяўленыя вялікія паклады солі, Шчырэц апынуўся на новым саляным шляху, і паступова стаў адраджацца. Сведчаннем гэтаму з’яўляецца грамата ад 1391 г., у якой напісана: «Ян Тарноўскі, ваявода Сандамірскі і стараста зямлі Рускай дазволіў войту Мацейка заснаваць Шчырэц».

У 1397 г. каралём Ягайла Шчырцу было прадастаўлена магдэбургскае права. У 1423 г. быў заснаваны Шчырэцкі павет, што сведчыць пра рост паселішча. У XVI і XVII ст. наваколлі Шчырца неаднаразова падвяргаліся нападам татарскіх ордаў. Асабліва моцным быў напад ў 1516 г. Горад настолькі пацярпеў, што кароль Жыгімонт і вымушаны быў на 8 гадоў вызваліць мяшчан ад падаткаў.

У 1638 г. у Львоўскім летапісе згадваецца аб вялікім пажары ў мястэчку. Прыкладна ў той жа час яно пачало славіцца вытворчасцю гіпсу і вапны. У 1772 г., пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, Шчырэц, які ў той час належаў Патоцкім, разам з усёй Галічыной увайшоў у склад Аўстрыйскай імперыі.

У XIX ст. у сувязі з ростам вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і пашырэннем кар’ераў сюды была пракладзена чыгунка.

Шчырэц сур’ёзна пацярпеў падчас Першай сусветнай вайны, у выніку чаго, у міжваенны перыяд страціў сваё значэнне як горада. Падчас Другой сусветнай вайны практычна ўсе габрэйскае насельніцтва мястэчка было вывезена ў лагеры смерці. У красавіку 1944 г. частка польскага насельніцтва была знішчана ў выніку нападу атрадаў АУН-УПА.

Да 1959 г. Шчырэц быў раённым цэнтрам аднайменнага раёна Львоўскай вобласці.