PirateBox

PirateBox — партатыўная электронная прылада, якая складаецца з Wi-Fi-роутара і носьбіта інфармацыі. Яна стварае бесправадную сетку для ананімнага і лакальнага абмену файламі[1]. Адметнасць прылады ў тым, што яна не падключаецца да Інтэрнэту[2]. Першапачаткова PirateBox быў распрацаваны для вольнага абмену данымі, якія знаходзяцца ў грамадскім здабытку або распаўсюджваюцца пад свабоднай ліцэнзіяй[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праект быў створаны ў 2011 годзе Дэвідам Дартсам (англ. David Darts), прафесарам Школы культуры, адукацыі і развіцця чалавека імя Штайнхарта пры Нью-Ёркскім універсітэце, на ўмовах ліцэнзіі Free Art License. Праект набыў значную папулярнасць у Заходняй Еўропе, асабліва ў Францыі. Яго развіццё ў значнай ступені падтрымліваў Маціяс Штрубель (ням. Matthias Strubel).
З цягам часу канцэпцыя PirateBox пашырылася ад простага лакальнага абмену файламі да выкарыстання ў адукацыйных мэтах у дзяржаўных школах, на прыватных мерапрыемствах (накшталт крыптавечарын), а таксама для абыходу цэнзуры.
17 лістапада 2019 года Маціяс Штрубель абвясціў аб закрыцці праекта, спаслаўшыся на тэхнічныя цяжкасці, звязаныя з пашырэннем блакіроўкі прашывак у роутарах і прымусовым выкарыстаннем HTTPS у браўзерах.
Усталяванне
[правіць | правіць зыходнік]PirateBox можна ўсталяваць на розныя прылады :
- Маршрутызатары Wi-Fi: Першай мадыфікаванай прыладай стаў TP-Link MR3020[4]. Пазней сістэму ўсталеўвалі таксама на карт-рыдэр з wifi Zsun[5]. Поўны спіс падтрымліваемых прылад можна знайсці на афіцыйнай wiki-старонцы праекта[6]
- Аднаплатныя камп'ютары: Напрыклад, Raspberry Pi[7][8].
- Прылады на базе Android (версіі 2.3+): Існуе неафіцыйны порт для некаторых rooted-прылад[9].
- PirateBox Live USB: Дазваляе часова ператварыць любы камп'ютар у PirateBox[10].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Карыстальнікі падключаюцца да PirateBox праз Wi-Fi без уводу пароля. Пасля падключэння яны могуць атрымаць доступ да лакальнай вэб-старонкі для загрузкі або спампоўвання файлаў, а таксама выкарыстоўваць ананімны чат або форум. Увесь абмен данымі адбываецца выключна ў лакальнай сетцы прылады і не перадаецца ў Інтэрнэт.

Праект выкарыстоўваецца ў адукацыйных мэтах для распаўсюджвання кантэнту сярод навучэнцаў, дазваляючы ім абменьвацца інфармацыяй праз чат або форум. PirateBox таксама знаходзіць прымяненне ў месцах, дзе доступ у Інтэрнэт абмежаваны, непрактычны або немагчымы.
Адным з найбольш вядомых форкаў (адгалінаванняў) праекта з'яўляецца LibraryBox, створаны Джэйсанам Грыфі (Jason Griffey)[11]. Гэтая версія была спецыяльна адаптавана для выкарыстання ў адукацыйных мэтах, бібліятэках, ахове здароўя і для рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. Як і PirateBox, праект LibraryBox прызначаны для распаўсюджвання лічбавай інфармацыі ў месцах, дзе адсутнічае адкрыты доступ у інтэрнэт. Першапачаткова праграмнае забеспячэнне было аптымізавана для працы на роутары TP-Link MR 3020, а распрацоўка версіі 2.1 фінансавалася за кошт гранта ад фонду Knight Foundation.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ By. A Pirate Box For Sharing Files (англ.). Hackaday (12 студзеня 2013). Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ Create your own version of The Pirate Bay(нявызн.). The Hindu (26 лістапада 2013). Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ Anderson, Nate. PirateBox: an “artistic provocation” in lunchbox form (англ.). Ars Technica (31 студзеня 2011). Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ PirateBox DIY – OpenWrt (англ.). David Darts (9 студзеня 2013). Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ openwrt:zsun [ PIRATEBOX ]. piratebox.cc. Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ openwrt:hardware [ PIRATEBOX] (англ.). piratebox.cc. Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ 7 Steps to create a decentralized network using piratebox [Beginners - Dynumic]. Dynumic (12 мая 2018). Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ ChiPirate-BOX: the chipest and cheapest Pirate-BOX ever - raspibo. www.raspibo.org. Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ Fun2Code. fun2code-blog.blogspot.com. Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ Run PirateBox on your Laptop from USB [Linux PirateBoxLive](нявызн.). forum.daviddarts.com. Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ LibraryBox. jasongriffey.net. Праверана 26 кастрычніка 2025.