HTTPS
Выгляд
| Назва: | HyperText Transfer Protocol Secure |
|---|---|
| Узровень (па мадэлі OSI): | Прыкладны |
| Сямейства: | TCP/IP |
| Створаны ў: | 2000 г. |
| Порт/ID: | 443/TCP |
| Спецыфікацыя: | RFC 2818 |
| Асноўныя рэалізацыі (кліенты): | Вэб-браўзеры, напрыклад Mozilla Firefox, Opera, Google Chrome, Internet Explorer і інш. |
| Асноўныя рэалізацыі (серверы): | Apache, nginx, IIS і інш. |
HTTPS (англ.: HyperText Transfer Protocol Secure — «абаронены пратакол перадачы гіпэртэксту») — пратакол прыкладнога ўзроўню перадачы даных, які падтрымлівае шыфраванне.
HTTPS не з’яўляецца асобным пратаколам. Гэта звычайны HTTP, які працуе праз шыфраваныя транспартныя механізмы SSL і TLS. Ён забяспечвае абарону ад нападаў, заснаваных на праслухоўванні сеткавага злучэння.