Перайсці да зместу

Жорж Кюўе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cuvier)
Жорж Кюўе
Імя пры нараджэнні фр.: Jean Léopold Nicolas Frédéric Cuvier
Род дзейнасці геолаг, палеантолаг, палітык, заолаг, арнітолаг, выкладчык універсітэта, прафесар, біёлаг, малаколаг, іхтыолаг, батанік, археолаг, філосаф, антраполаг, пісьменнік, натураліст, навуковы калекцыянер
Дата нараджэння 23 жніўня 1769(1769-08-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1832(1832-05-13)[2][4][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне пратэстанцтва[7]
Жонка Anne-Marie Duvaucel[d]
Дзеці Clémentine‏ Cuvier[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жорж Леапольд дэ Кюўе, барон (фр.: Jean Léopold Nicolas Frédéric Cuvier; 23 жніўня 176913 мая 1832) — французскі прыродазнавец, натураліст. Заснавальнік параўнальнай анатоміі і палеанталогіі. Быў членам Французскага геаграфічнага таварыства. Увёў падзел царства жывёл на чатыры тыпы.

Брат Фрыдэрыка Кюўе. Пад кіраўніцтвам Жоржа Кюўе навучаліся Жан Віктор Адуэн і Анры Мільн-Эдвардс.

Нарадзіўся 23 жніўня 1769 года ў горадзе Манбельяр, які належаў тады Вюртэмбергу, вучыўся тут у школе і павінен быў рыхтавацца да звання пастара (Кюўе належаў да пратэстанцкай сям’і), але варожасць да яго дырэктара гімназіі, у якой ён вучыўся, перашкодзіла гэтаму. Пазней Кюўе ўдалося паступіць у Вышэйшую школу Карла ў Штутгарце, дзе абраў факультэт камеральных навук, які даваў яму магчымасць азнаёміцца ​​з прыродазнаўствам, схільнасць да якога ён выяўляў з дзяцінства.

У 1788 годзе стаў хатнім настаўнікам у графа д’Эрысі ў замку Фікуенвіль у Нармандыі, дзе, карыстаючыся блізкасцю мора, займаўся даследаваннямі марскіх жывёл. Пазнаёміўшыся з лекарам Тэсье, Кюўе па яго просьбе з вялікім поспехам прачытаў курс батанікі для лекараў шпіталя, якім загадваў Тэсье, і, дзякуючы сувязям апошняга з парыжскімі навукоўцамі, завязаў адносіны з найбольш аўтарытэтнымі, паехаў у Парыж, дзе ў 1795 годзе заняў месца прафесара ў Цэнтральнай школе Пантэона.

Быў прызначаны памочнікам Жан-Клода Мертру, выкладчыка параўнальнай анатоміі Саду раслін, у 1796 годзе быў прызначаны членам нацыянальнага інстытута.

У 1800 годзе заняў кафедру натуральнай гісторыі ў Калеж дэ Франс. У 1802 годзе, пасля смерці Мертру, заняў кафедру параўнальнай анатоміі Саду раслін.

У 1809—1811 гадах арганізаваў вучэбную частку ў абласцях, зноў далучаных да Французскай імперыі.

У 1822 годзе служыў у дзяржаўнай радзе, дзе яму быў даручаны нагляд над пратэстанцкімі багаслоўскімі факультэтамі.

  1. а б Léonore databaseministère de la Culture.
  2. а б Georges Léopold Chrétien Frédéric Dagobert Cuvier // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. Georges Cuvier // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Moiroux J. Le cimetière du Père-LachaiseParis: 1908. — P. 118.
  6. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. http://www.publicroire.com/blog/un-jour-dans-l-histoire/20-janvier-1709-au-pere-la-chaise#.VBV9ZRYgT6K
  8. list of professors at Collège de France
  9. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.