Перайсці да зместу

Манбельяр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Манбельяр
фр.: Montbéliard
47°30′37″ пн. ш. 6°47′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Рэгіён Бургундыя — Франш-Кантэ
Дэпартамент Ду
Мэр Жак Эліа
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 935 год
Ранейшыя назвы Мёмпельгард
Плошча 15,01 км²
Вышыня цэнтра 454 м
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 26078 чалавек (2009)
Шчыльнасць 1737 чал./км²
Агламерацыя 162284
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 25200
Код INSEE 25388

montbeliard.com (фр.)
Паказаць/схаваць карты
Манбельяр (Францыя)
Манбельяр
Манбельяр

Манбельяр (фр.: Montbéliard, ням.: Mömpelgard) — горад у Францыі, у гістарычнай вобласці Франш-Кантэ, адна з супрэфектур дэпартамента Ду.

Манбельяр быў заснаваны ў 935 годзе, і ў XI стагоддзі стаў цэнтрам аднайменнага графства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1397 годзе ў выніку шлюбу спадчынніцы графства з графам Вюртэмберга Эбергардам Манбельярам адышоў да Вюртэмбергу. У 1524 годзе на дзесяць гадоў раней астатняга Вюртэмберга Манбельяр пад ціскам Гіёма Фарэля перайшоў у лютэранства. Пасля Вялікай французскай рэвалюцыі горад спачатку ўвайшоў у склад Раўрацыянскай рэспублікі, а потым быў анексавы Францыяй у 1793 годзе, дзе і застаецца да гэтага моманту адным з нешматлікіх пратэстанцкіх анклаваў. У перыяд Франка-прускай вайны Манбельяр быў акупаваны немцамі 8 лістапада 1870 года, аднак разам з суседнім Бельфорам застаўся ў складзе Францыі.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У Манбельяры была заснавана кампанія «Пежо».

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]