Перайсці да зместу

Browning Hi-Power

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Browning Hi-Power
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Краіна:  Бельгія
Гады эксплуатацыі: з 1935
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Дж. Браўнінг
Усяго выраблена: каля 1 000 000 адз.
Выраблялася: Fabrique Nationale d’Armes de Guerre
Характарыстыкі
Маса, кг: 0,882 кг
Даўжыня, мм: 200 мм
Даўжыня ствала, мм: 118 мм
Патроны:

9х19 мм, 7,65×21 мм,

.40
Боезабеспячэнне: магазін на 13 патронаў альбо 10 патронаў (калібр .40)
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

Browning High-Power (Browning HP) — самазарадны пісталет канструкцыі Джона Браўнінга і Дьедонэ Сэва з магазінам павышанай ёмістасці. Распрацоўка завершана ў 1935 годзе, выпуск працягваецца да гэтага часу, вырабляецца, у тым ліку пад іншымі назвамі, у многіх краінах. Адрозніваецца прастатой і надзейнасцю ў эксплуатацыі, якія прадвызначылі яго доўгую вытворчасць і прымяненне па ўсім свеце.

Пісталет ствараўся пад тэхнічнае заданне французскай арміі, да новага службовага пісталета. Асноўнымі патрабаваннямі былі:

  • Пісталет павінен быць кампактным.
  • Магазін павінен быць разлічаны як мінімум на 10 патронаў.
  • Пісталет павінен быць абсталяваны зручным прыстасаваннем для выцягвання магазіна, знешнім ударнікам і засцерагальнікам.
  • Пісталет павінен быць трывалым, і простым у зборцы/разборцы.
  • Патрон пісталета павінен быць здольны забіць/спыніць чалавека на адлегласці 50 м.

Крэтэр спыняючай дзейнасці, як лічылася, патрабаваў калібру мінімум 9 мм, з масай кулі каля 8 грам і пачатковай хуткасці 350 м/с. Усё гэта павінна было быць выканана пры масе пісталета не перавышаючай 1 кг.

Кампанія FN даручыла Джону Браўнінгу распрацаваць новы пісталет які адпавядае гэтым крытэрыям. Браўнінг раней прадаў правы на свой паспяховы армейскі аўтаматычны пісталет M1911 кампаніі Colt's Patent Firearms, і таму быў вымушаны распрацаваць зусім новы пісталет, абыходзячы распрацоўкі прымененыя ў M1911.

Браўнінг пабудаваў два розныя прататыпы для гэтага праекта і 28 чэрвеня 1923 года падаў заяўку на патэнт на гэты пісталет у Злучаных Штатах, які быў выдадзены 22 лютага 1927 года. Адзін быў простай канструкцыяй з аддачай, а другі працаваў з сістэмай аддачы з закрытай казённай часткай. У абодвух прататыпах выкарыстоўвалася новая канструкцыя магазінаў з шахматным парадку распалажэння патронаў (распрацаваная Дьедоне Сэвам) для павелічэння ёмістасці без празмернага павелічэння памеру дзяржальні пісталета або даўжыні магазіна.Канструкцыйна пісталеты бузаваліся на распрацаванай Джонам Браўнінгам схеме замыкання са счэпленым затворам і кароткім ходам ствала.

У 1929 годзе, зразумеўшы што французскія выпрабаванні новага пісталета вельмі зацягнуліся, Fabrique Nationale вырашылі што перспектыўны пісталет атрымоўваўся дастаткова добры для пошуку іншых патэнцыйных кліентаў, і FN вырашылі шырэй абвясціць аб распрацоўцы пісталета з магазінам на 13 патронаў. Дапрацоўкай пісталета заняўся Дьедонэ Сэв, галоўны канструктар бельгійскай кампаніі Fabrique Nationale, (Дж.Браўнінг памёр у 1926 годзе).

Да 1934 года канструкцыя пісталета Hi-Power была завершана і гатовая да выпуску. Але ў хуткім часе Францыя вырашыла не прымаць Hi-Power на ўзбраенне (замест гэтага выбраўшы канцэптуальна падобны, але менш прадукцыйны пісталет узору 1935 года). Аднак Hi-Power атрымаўся дастаткова добры, каб яго прынялі ў якасці службовага пісталета для бельгійскай арміі ў 1935 годзе пад назвай Browning P-35.

Сама назва пісталета (Hi-Power) адносіцца не да магутнасці выкарыстоўваемых патронаў, а адлюстроўвае высокую ёмістасць магазіна на 13 патронаў, так як у 1935 годзе яна была прыкметна больш, чым у бліжэйшых канкурэнтаў — Люгер P08 (8 патронаў), Colt M1911 (7 патронаў), Маўзер C96 (10 патронаў).

Другай сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Другой сусветнай вайны адносна магутныя пісталеты Браўнінга выкарыстоўваліся як сіламі саюзнікаў, так і краінамі восі. Пасля акупацыі Бельгіі ў 1940 годзе нямецкія войскі захапілі завод FN. Нямецкія войскі выкарыстоўвалі Hi-Power, прысвоіўшы яму пазначэнне Pistole 640 (b) ("b" азначае "Бельгійскі"). На ўзорах, вырабленых Fn у Бельгіі падчас нямецкай акупацыі, ёсць нямецкія адзнакі праверкі і прыёму (Waffenamts), такія як WaA613. На нямецкай службе ён выкарыстоўваўся ў асноўным вайскоўцамі Waffen-SS і Fallschirmjäger.

Канадскія работніцы збіраюць пісталеты Hi-Power для Кітая, Таронта, 1944 год

У гэты ж час пісталеты Hi-Power таксама вырабляліся ў Канадзе, для выкарыстання саюзнікамі, фірмай "John Inglis and Company" у Таронта. Чарцяжы былі адпраўленыя з завода FN у Вялікабрытанію, калі стала ясна, што бельгійскі завод пяройдзе ў рукі Германіі, што дазволіла пераабсталяваць завод у John Inglis для вытворчасці пісталетаў для выкарыстання саюзнікамі. Кампанія Inglis выпусціла дзве версіі Hi-Power: адну з рэгуляваным цэлікам і здымным прыкладам і адну з фіксаваным цэлікам. Вытворчасць пачалася ў канцы 1944 года. Пісталет карыстаўся папулярнасцю ў брытанскіх паветрана-дэсантных войсках, а таксама ў групах тайных аперацый і камандас (напрыклад SOE альбо SAS).

Бельгійская кампанія FN Herstal спыніла вытворчасць армейскага варыянту пісталета і яго грамадзянскіх мадэляў у 2017 годзе, але пісталет да гэтага часу вырабляецца па ліцэнзіі ў Аргенціна. Канадскі вытворца John Inglis Co., Ontario доўгі час вырабляў Hi-Power для сілавых структур сваёй краіны, і на экспарт.

Краіны-эксплуатанты

[правіць | правіць зыходнік]
Browning Hi-Power у экспазіцыі музея "Смаленшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны".
Камандзір партызанскага атрада знаёміць байцоў з пісталетам Браўнінг М1935, Смаленская вобласць, жнівень 1941 г.

У розны час пісталет Browning Hi-Power і яго мадыфікацыі складаліся на ўзбраенні армій, паліцэйскіх і сілавых структур шматлікіх краін свету

  •  Аўстралія
  •  Аргенціна: у 1937 годзе партыя пісталетаў бельгійскай вытворчасці была закуплена для сталічнай паліцыі, у 1969 годзе на зброевым заводзе "Fabrica Militar de Armas Portatiles" D. M. "Rosario D. G. F. M." пачалася іх вытворчасць па ліцэнзіі для арміі і паліцыі
  • Arcus 94, балгарская копія пісталета Browning Hi-Power
     Балгарыя: фірмай Arcus выпускаецца паўаўтаматычны пісталет адзінарнага дзеяння, які з'яўляецца неліцэнзійнай копіяй Hi-Power[1]. На яго аснове быў створаны пісталет Arcus 98da. Таксама існуе кампактная версія Arcus 94 - пісталет Arcus 94c.
  •  Бахрэйн
  •  Бельгія: на ўзбраенні з моманту пачатку вытворчасці
  •  Вялікабрытанія: выкарыстоўваўся падчас Другой сусветнай вайны, пазней варыянт Pistol No.2 Mk.1 быў прыняты на ўзбраенне брытанскай арміі і спецпадраздзяленняў. У 2008 годзе для брытанскага кантынгенту ISAF у Афганістане былі закуплены 6000 пісталетаў SIG P226, а ў студзені 2013 года было прынята рашэнне аб іх замене на Glock 17.
  •  Грэцыя: выкарыстоўваліся пісталеты вытворчасці кампаніі John Inglis Co. з Антарыё (Канада).[2]
  •  Данія: некаторая колькасць была закуплена да акупацыі краіны ў красавіку 1940 года; пасля заканчэння Другой сусветнай вайны быў афіцыйна прыняты на ўзбраенне пад назвай pistol m/46
  •  ЗША: некаторая колькасць выкарыстоўвалася стралкамі-спартсменамі, нязначная колькасць выкарыстоўвалася ў паліцэйскіх дэпартаментах (распаўсюджвання яны не атрымалі), таксама знаходзіліся на ўзбраенні антытэрарыстычнага падраздзялення ФБР
  •  Індыя: пасля прадастаўлення незалежнасці Індыі ў 1947 годзе некаторы колькасць пісталетаў засталося на ўзбраенні індыйскай арміі, пазней было асвоена іх вытворчасць пад назвай Pistol Auto 9mm 1A
  •  Інданезія: некаторая колькасць бельгійскіх пісталетаў была закуплена ў 1950-я гады, у 1970-х гадах пачалося вытворчасць копій пад назвай Pindad P1
  •  Ірландыя: з сярэдзіны 1960-х гадоў знаходзіліся на ўзбраенні арміі. У пачатку 2004 года на ўзбраенні рэйнджараў іх замянілі пісталетамі SIG Sauer P226, у 2006 годзе ў іншых падраздзяленнях пачалася іх замена на HK USP
  •  Канада: на ўзбраенні канадскай арміі і Каралеўскай канадскай коннай паліцыі. У кастрычніку 2022 года на ўзбраенне арміі быў прыняты новы пісталет С22, у 2023 годзе пачалося пераўзбраенне войска, пасля завяршэння якога ў красавіку 2024 года было прынята рашэнне аб спісанні і знішчэнні амаль усіх армейскіх пісталетаў Browning Hi-Power. У верасні 2024 года было абвешчана аб намеры перадаць амаль усе знятыя з узбраення пісталеты ва Украіну
  •  Кітай: неліцэнзійныя копіі вырабляюцца кампаніяй Norinco.
  •  Літва: некаторая колькасць была закуплена да пачатку Другой сусветнай вайны, на кажухе-затворы зверху нанесена Вежа Гедыміна ў выглядзе эмблемы.
  •  Люксембург: у 2008 годзе заменены на Glock 17
  •  М’янма: пісталет знаходзіўся на ўзбраенні пад назвай МА-5, у 2014 годзе было прынята рашэнне аб пераўзбраенні на Glock-17
  •  Нігерыя
  •  Нідэрланды: некаторая колькасць была закуплена да пачатку Другой сусветнай вайны; пасля сканчэння вайны быў афіцыйна прыняты на ўзбраенне пад назвай Browning M46
  •  Пакістан: выкарыстоўваецца некаторымі групоўкамі спецыяльнай службы Ваенна-Марскога Флоту.
  •  КНДР: пісталеты канадскай вытворчасці, выкарыстоўваліся паўночнакарэйскім спецназам[3]
  •  Перу
  •  Польшча — некаторая колькасць пісталетаў Browning HP знаходзілася на ўзбраенні спецпадраздзялення GROM узброеных сіл Польшчы
  • Румынія Румыния: прыняты на ўзбраенне арміі да пачатку Другой сусветнай вайны
  •  Сальвадор: з пачатку 1960-х гадоў пісталеты з'яўляліся зброяй вайсковых афіцэраў, але пасля 1993 года былі знятыя з узбраення арміі і перададзеныя на ўзбраенне паліцыі
  •  СССР: некаторы колькасць трафейных пісталетаў выкарыстоўвалася ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны
  •  Судан
  •  Тайвань: выкарыстоўвалісь пісталеты заказаныя ў канадскай кампаніі "John Inglis Co., Ontario".
  •  Трэці рэйх: пасля акупацыі Бельгіі ў маі 1940 года, на ўзбраенне паступілі трафейныя бельгійскія пісталеты; акрамя таго, вытворчасць пісталетаў была аднаўленна, і яны паступалі на ўзбраенне пад найменнем Pistole 640 (b)[4]
  •  Філіпіны
  •  Фінляндыя: 2400 пісталетаў набытыя ў Бельгіі ў лютым-сакавіку 1940 года, яны выкарыстоўваліся ў пяхотных частках фінскай арміі і ВПС пад назвай M/35[5].
  •  Харватыя: 9000 адзінак было пастаўлена Аргенцінай падчас Югаслаўскіх войнаў
  •  Чылі
  •  Швецыя: да Другой сусветнай вайны выпрабоўваліся з перспектывай прыняцця на ўзбраенне, у тым ліку і калібра 9 mm.
  •  Эквадор
  1. Arcus 94 / Arcus 94C пистолет - характеристики, фото, ттх. www.armoury-online.ru. Праверана 13 лютага 2025.
  2. Arnold, David W.. Classic Handguns of the 20th Century: The Browning HI-Power (англ.). Handguns (24 верасня 2010). Праверана 13 лютага 2025.
  3. 군사세계, 유용원의. 북괴군 특작부대, 무장공비 사용화기, 장비 (кар.)(недаступная спасылка). 유용원의 군사세계. Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2025. Праверана 13 лютага 2025.
  4. Arnold, David W.. Classic Handguns of the 20th Century: The Browning HI-Power (англ.). Handguns (24 верасня 2010). Праверана 13 лютага 2025.
  5. 9 mm Pistol M/35 FN "GP". Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2013. Праверана 23 лютага 2018.