Glock 17
| Glock 17 | ||
|---|---|---|
| | ||
| Апісанне | ||
| Тып: | самазарадны пісталет | |
| Краіна: |
|
|
| Гады эксплуатацыі: | з 1982 (армія Аўстрыі) | |
| Гісторыя мадэлі | ||
| Канструктар: | Гастан Глок | |
| Выраблялася: | Glock | |
| Характарыстыкі | ||
| Маса, кг: |
0,62 (без патронаў)
|
|
| Даўжыня, мм: | 188 | |
| Даўжыня ствала, мм: | 114 | |
| Колькасць нарэзаў ствала | 6 | |
| Нарэзка ствала: | правабокавая | |
| Шырыня, мм: | 33 | |
| Вышыня, мм: | 138 | |
| Калібр, мм: | 9 мм | |
| Патроны: | 9x19 Para | |
| Прынцып дзеяння: | аддача ствала з кароткім ходам | |
| Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: | 1200 | |
| Боезабеспячэнне: | магазін на 17 (стандартны), 19 ці 33 патрона | |
| Прыцэльная дальнасць стральбы, м: | 50 м | |
| Даўжыня прыцэльнай лініі | 165 | |
| Агульны рэсурс: | 300–350 тыс. стрэлаў | |
| Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | ||
| Пачатковая хуткасць кулі, м/с: | 350–360 м/с | |
Glock 17 (Глок-17, Р80) — аўстрыйскі пісталет, распрацаваны фірмай «Glock» для патрэб аўстрыйскай арміі. Быў першым узорам узбраення, распрацаваным фірмай. Створаны пісталет аказаўся даволі ўдалым і зручным для ўжывання, таму пазней прыняты на ўзбраенне арміі Аўстрыі пад пазначэннем Р80. Пазней пісталеты фірмы «Глок» сталі шырока вядомы сваімі баявымі якасцямі і распаўсюджанасцю як зброя герояў розных галівудскіх фільмаў. Зброя гэтай мадэлі шырока распаўсюдзілася па свеце. Цяпер ёсць шмат розных варыянтаў гэтага пісталета, якія разлічаны пад розныя патроны (9×19 мм Парабэлум, .40 S&W, 10 мм auto, .357 SIG, .45 ACP і іншыя).
Асаблівасць канструкцыі пісталета — адсутнасць сцяжка засцерагальніка і цынгеля. Пісталет большай часткай зроблены з высокатрывалага тэрмаўстойлівага (да 200 °C) пластыка. Дзякуючы гэтаму Glock 17 лёгкі і надзвычай трывалы. Прынцып дзеяння — «выхапіў і страляй», засцерагальніка няма, аднак стрэл не адбудзецца без поўнага націску спускавога кручка «бяспечнага дзеяння». Складаецца з 33 частак, і няпоўная разборка здзяйсняецца за секунды.
Пісталет «Глок-17» з’яўляецца родапачынальнікам новай, раней не існуючай, канструктарскай традыцыі шырокага ўжывання палімерных матэрыялаў у вытворчасці зброі. Нягледзячы на адсутнасць досведу ў фірмы «Глок», якая раней не вырабляла пісталеты, дадзеная мадэль атрымалася вельмі ўдалай. Яна спалучае ў сабе шэраг дадатных якасцяў, такіх, як лёгкасць, высокая зносаўстойлівасць, надзейнасць, здавальняючая кучнасць стральбы, прастата і лёгкасць тэхнічнага абслугоўвання, устойлівасць да карозіі і шкодным фактарам навакольнага асяроддзя. Менавіта з прычыны ўдалай канструкцыі і несумненных вартасцей «Глок-17» набыў сусветную вядомасць і так шырока распаўсюдзіўся.
Эксплуатанты
[правіць | правіць зыходнік]Glock 17 у гульнях
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Glock 17
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
- ↑ 869/144 svar: vopnaöflun og vopnaeign Landhelgisgæslunnar (ісл.). Alþingi. Праверана 20 красавіка 2025.
