BeOS
| BeOS | |
|---|---|
| | |
| Распрацоўшчык | Be Incorporated[d], Жан-Луі Гасэ, Дамінік Джампаола[d], Стыў Сакаман, Бенуа Шылінгс[d] і Cyril Meurillon[d] |
| Першы выпуск | кастрычнік 1995 |
| Апошняя версія |
|
| Падтрымлівае мовы | англійская |
| Падтрымлівае платформы | AT&T Hobbit[d], PowerPC[d], X86 і ARM[d] |
| Ліцэнзія | уласная ліцэнзія[d] |
BeOS — аперацыйная сістэма для персанальных камп’ютараў, гісторыя якой пачынаецца ў 1991 годзе. Першапачаткова распрацоўвалася як базавая АС для ўласнай рабочай станцыі BeBox. Да выгадных адрозненняў BeOS ад іншых папулярных у той час сістэм адносяць шматструменнасць, мікраядравасць, падтрымку шматпрацэсарных архітэктур, 64-бітную журналяваную файлавую сістэму, вельмі зручны і просты інтэрфейс карыстальніка.
У цяперашні час энтузіясты стварылі аперацыйную сістэму Haiku з адкрытым зыходным кодам для замены BeOS[2][3][4][5][6].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне кампаніі Be Inc.
[правіць | правіць зыходнік]Карпарацыя Be Inc. была створана ў 1990 годзе былым выканаўчым дырэктарам Apple Жанам-Луі Гасэ з мэтай стварыць камп’ютарную сістэму новага пакалення (заўважым, што Гасэ пайшоў па шляху заснавальніка Apple Стыва Джобса і яго платформы NeXT). На пад’ёме энтузіязму Гасэ і яго паплечнікі з Apple і Amiga аб’ядналіся, каб зрабіць просты ў выкарыстанні, надзейны камп’ютар, свабодны ад перажыткаў мінулага. Планавалася стварыць менавіта камп’ютар, аперацыйная сістэма была толькі пабочнай мэтай. Напрыклад, файлавая сістэма не павінна была ўтрымліваць каталогаў наогул, усе файлы ляжалі на дыску без размеркавання па каталогах, а прыналежнасць да той ці іншай праграмы вызначалася на аснове атрыбутаў — інфармацыі пра файл, не запісанай у самім файле[7][8][9][10][11][12][13][14][15][16][17][18][19][20].
BeBox
[правіць | правіць зыходнік]
Першыя версіі BeOS працавалі толькі на спецыяльна створаных камп’ютарах BeBox[21], якія таксама вырабляліся кампаніяй Be Inc. Адметнымі асаблівасцямі гэтых камп’ютараў былі шматпрацэсарнасць (у адной з версій камп’ютара стаяла 7 працэсараў, у іншай — 2), у двухпрацэсарнай версіі — індыкатары загрузкі працэсараў на пярэдняй панэлі сістэмнага блока (вядомыя таксама пад назвай Blinkenlights), цёмна-сіні колер сістэмнага блока і 37-бітны порт на задняй панэлі, вядомы пад назвай «GeekPort»[22], з простым і зручным кіраваннем для праграміста — каб заахвочваць стварэнне знешніх прылад пад BeOS. BeBox называлі «Silicon Graphics для бедных» з-за іх магутнасці, якая дазваляла выкарыстоўваць BeBox у якасці графічнай рабочай станцыі пры адносна невысокім кошце. Першыя прататыпы BeBox будаваліся на працэсарах AT&T Hobbit, пакуль іх не знялі з вытворчасці. Тады Be вырашыла перайсці на працэсары PowerPC. З 1995 да 1997 усяго было прададзена каля дзвюх тысяч камп’ютараў BeBox, большасць з якіх працуе і па гэты дзень. Адзін з іх можна ўбачыць у камп’ютарным музеі ў Бостане. 30 студзеня 1997 Be Inc. абвясціла, што згортвае вытворчасць абсталявання, і BeBox больш не выпускаліся.
PowerPC
[правіць | правіць зыходнік]Пасля таго, як была згорнута вытворчасць BeBox, аперацыйнай сістэме BeOS спатрэбілася новая платформа. Паколькі яна да таго часу ўжо працавала на PowerPC, у якасці новай платформы былі выбраны камп’ютары Macintosh фірмы Apple. Партаванне BeOS на Macintosh заняло два дні.
Да таго часу традыцыйная аперацыйная сістэма камп’ютараў Макінтош (System або Classic) безнадзейна састарэла, а праект распрацоўкі новай, сучаснай сістэмы (Copland) праваліўся, таму выканаўчы дырэктар Apple Гіл Амеліа пачаў перагаворы аб куплі Be Inc. Перагаворы сарваліся, паколькі Жан-Луі Гасэ прасіў 200 мільёнаў $, а Apple гатова была выдаткаваць не больш за 125. Савет дырэктараў Apple вырашыў, што лепш выбраць NeXTSTEP, і купіў NeXT у 1996 годзе за 429 мільёнаў $, вярнуўшы кіраўніцтва заснавальніку кампаніі Стыву Джобсу.
Затым Apple перастала дзяліцца з Be Inc. спецыфікацыямі сваіх новых камп’ютараў, таму BeOS запускаецца толькі на некаторых Power Macintosh (на іншых мадэлях праца магчымая толькі ў эмулятары). У 1997 годзе Power Computing пастаўляў BeOS разам са сваёй серыяй клонаў Macintosh, якія маглі па выбары карыстальніка грузіцца ў Mac OS або BeOS.
Intel
[правіць | правіць зыходнік]Пасля няўдачы з Apple Be Inc. вырашыла перанесці сістэму на самыя распаўсюджаныя працэсары Intel, і, пачынаючы з выдання BeOS 3 (прыкладна 1997 г. таксама выйшлі выданні 4, 4.5 і 5), гэтая аперацыйная сістэма працуе на звычайных IBM PC-сумяшчальных камп’ютарах. Гэты крок быў зроблены з мэтай набраць групу паслядоўнікаў і заняць сваю нішу на рынку АС. Мінімальныя патрабаванні для ўсталёўкі (якія не мяняліся з таго часу) — працэсар Intel Pentium, 32 мегабайты аператыўнай памяці, 500 мегабайт на жорсткім дыску, клавіятура і мыш: апошняе з’яўляецца сістэмным патрабаваннем, таму што без яе ў BeOS працаваць нельга — у адрозненне ад, напрыклад, Microsoft Windows, у якой без паказальнай прылады ўводу працаваць цяжка, але можна.
Версія BeOS R5 стала апошняй версіяй BeOS, выпушчанай кампаніяй Be Inc. Упершыню для шырокай публікі была выпушчана бясплатная версія — Personal edition, якую кожны ахвочы мог усталяваць на свой камп’ютар. Яна шырока распаўсюджвалася ў выглядзе CD-дадаткаў да часопісаў (у тым ліку і ў Беларусі) і была выкладзена на сайце кампаніі. Акрамя таго, было дасягнута пагадненне з вядучымі вытворцамі камп’ютараў аб перадусталёўцы BeOS у якасці другой сістэмы, разам з Windows.
Няўдалы менеджмент прывёў да таго, што бясплатная версія (BeOS 5 Personal Edition) паспяхова канкуравала з платнай (BeOS 5 Professional). Спроба Be Inc. выпусціць бясплатную версію апынулася няўдалай з маркетынгавага пункту гледжання: склад бясплатнага пакета быў такі, што амаль цалкам дубляваў платную, і продажы апошняй няўхільна падалі — BeOS 5 Personal Edition распаўсюджвалася як Windows-праграма, якая ўсталёўвалася ў лагічны раздзел на адным з дыскаў камп’ютара і прадугледжвалася толькі для азнаямленчых мэтаў, аднак уключала ў сябе ўвесь інструментарый, неабходны для разбіўкі дыска, усталёўкі сістэмы ў асобны раздзел і ўсталёўкі загрузчыка, які дазваляў выбраць загрузку Windows або BeOS.
Карпарацыя Microsoft націснула на вытворцаў камп’ютараў (Hitachi, Compaq), і яны адмовіліся ад перадусталёўкі дзвюх сістэм на машыны, якія вырабляліся. Малавядомая аперацыйная сістэма так і не стала папулярнай сярод карыстальнікаў. 8 верасня 2003 года Microsoft выплаціла Be Inc. 23,3 мільёна $ па іску аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства.
У 2002 годзе кампанія Be Inc. абвясціла сябе банкрутам і прадала ўсю сваю інтэлектуальную ўласнасць за 11 млн долараў фірме Palm, куды перайшла таксама і асноўная частка былых работнікаў Be Inc.
Cobalt
[правіць | правіць зыходнік]У Palm былыя распрацоўшчыкі BeOS працавалі над шостай версіяй аперацыйнай сістэмы PalmOS для надалоннікаў, абапіраючыся на зробленыя яшчэ ў межах BeOS напрацоўкі аперацыйнай сістэмы BeIA (BeOS for Internet Appliances) для мабільных прылад.
Шостая версія Palm OS, якая называлася PalmOS Cobalt, выйшла ў свет у 2004 годзе, аднак не пайшла на серыйныя прылады і працавала толькі на прататыпах. Пасля падзелу кампаніі Palm на PalmOne і PalmSource, з наступным набыццём апошняй кампаніяй ACCESS Co., Ltd., працы па Cobalt былі спынены, і пачата распрацоўка новай АС для прылад Palm на базе Linux. Усе правы на сістэму зараз належаць ACCESS Co., Ltd.
Хутчэй за ўсё, частка распрацоўшчыкаў BeOS прыняла ўдзел у стварэнні Palm webOS, бо новая АС, заснаваная на ядры Linux і выпушчаная ў 2009 годзе, выкарыстоўвае тую ж канцэпцыю API-інтэрфейсу для вэб-прыкладанняў, якая ўпершыню з’явілася ў BeIA яшчэ ў 2000 годзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Daniels J. More Information on the BeOS Dano Version — 2002. Праверана 18 лістапада 2021.
- ↑ Haiku Release 1 Alpha 4 | Haiku Project. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2013. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ Haiku Project Announces Availability of Haiku R1/Alpha 1 | Haiku Project. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2013. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ Haiku Project Announces Availability of Haiku R1/Alpha 2 | Haiku Project. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2019. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ Haiku Release 1 Alpha 3 | Haiku Project. Архівавана 23 чэрвеня 2011 года.
- ↑ New package repositories are now enabled by default. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2018. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ BeOS | MaCreate. Архівавана 24 сакавіка 2005 года.
- ↑ The Rise and Fall of Apple's Gil Amelio | Low End Mac. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2015. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ Apple Confidential: The Acquisition of NEXT. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ Be Newsletters - Volume 1: 1995&8211;1996. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ Be Newsletters - Volume 3: 1998. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2018. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ Be Newsletters - Volume 5: 2000. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2010. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ YellowBites - BeOS/Zeta. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2013. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ Be Newsletters - Volume 5: 2000. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ Be Newsletters - Volume 5: 2000. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ More Information on the BeOS Dano Version. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2014. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ Be Inc sues Microsoft • The Register. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2008. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ Microsoft Settles Anti-Trust Charges with Be. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2013. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ ACCESS | Advanced Software Solutions | Mobile, Embedded, Connected TV, Connected Home, Automotive, Digital Publishing. Архівавана 21 ліпеня 2012 года.
- ↑ ACCESS Completes Acquisition of PalmSource(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2007. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ The BeBox Zone (англ.)(недаступная спасылка). Andrew Lampert. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 28 сакавіка 2011. — музей BeOS.
- ↑ GeekPort (англ.)(недаступная спасылка). The BeBox Zone. Andrew Lampert. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 28 сакавіка 2011.