OS/2
| OS/2 | |
|---|---|
| | |
| Тып | АС |
| Распрацоўшчык | IBM і Microsoft |
| Напісана на | C |
| Мовы інтэрфейсу | англійская |
| Першы выпуск | снежань 1987 |
| Апошняя версія |
|
| Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
| Сайт | ecomstation.com (англ.) |
OS/2 – серыя камп'ютарных аперацыйных сістэм, першапачаткова створаных Microsoft і IBM; далей распрацоўку вяла толькі IBM. Назва расшыфроўваецца як "Аперацыйная сістэма/2" (англ.: Operating System/2), таму што яна была прадстаўлена як частка "Personal System/2" (PS/2), выпушчанай IBM лінейкі персанальных камп'ютараў другога пакалення. Першая версія выйшла ў снежні 1987 года, мноства новых версій было выпушчана да снежня 2001 года.
OS/2 была задумана як пераемнік PC-DOS, які б працаваў у абароненым рэжыме. Характэрна, што асноўныя сістэмныя выклікі былі спраектаванымі падобнымі на выклікі MS-DOS; іх назвы пачынаюцца з "Dos", і можна было стварыць праграмы г.зв. "сямейнага рэжыму" (англ.: Family Mode): праграмы тэкставага рэжыму, якія могуць працаваць у абедзвюх сістэмах.[2] З-за такой спадчыны, OS/2 дзейнічае шмат у чым падобна на Unix, Xenix і Windows NT.
OS/2 больш не прадаецца кампаніяй IBM, а стандартная падтрымка OS/2 з боку IBM была спынена 31 снежня 2006 г.[3]
Зноскі
- ↑ http://www.os2museum.com/wp/os2-history/os2-timeline/ Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ Michal Necasek. OS/2 1.3: Ten Years Ago(недаступная спасылка). The History of OS/2 (8 верасня 2001). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2007. Праверана 19 жніўня 2012.
- ↑ IBM. Changes in support for IBM OS/2 Warp 4 and OS/2 Warp Server for e-business(недаступная спасылка). ibm.com (12 ліпеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2006. Праверана 11 студзеня 2022.