Фларэнтыйскі ўніверсітэт
Выгляд
| Фларэнтыйскі ўніверсітэт (UNIFI) | |
|---|---|
| італ.: Universita degli Studi di Firenze | |
| | |
| Арыгінальная назва | італ.: Universita degli Studi di Firenze |
| Заснаваны | 1321 |
| Тып | дзяржаўны |
| Рэктар | Luigi Dei[d] |
| Студэнты | 60 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Фларэнцыя, Італія |
| Сайт | www.unifi.it |
Фларэнтыйскі ўніверсітэт (італ.: Università degli Studi di Firenze, UNIFI) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых універсітэтаў Італіі. Знаходзіцца ў горадзе Фларэнцыя. У ім навучаецца каля 60 000 студэнтаў. У 2010 годзе ўніверсітэт заняў 328 месца ў свеце сярод усіх універсітэтаў па рэйтынгу Top Universities, складзеным Times Higher Education.
Фларэнтыйскі studium generale («ўсеагульная школа») узнікла ў 1321 годзе, аднак у канцы XV і пачатку XVI стст. не раз пераводзілася з Фларэнцыі ў Пізу. У 1859 годзе была рэарганізавана ў Інстытут практычных заняткаў і павышэння кваліфікацыі, праіснаваўшы пад гэтай назвай да 1923 года.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўніверсітэце ўтворана 12 факультэтаў:
- Сельскагаспадарчы
- Архітэктурны
- Мастацтваў
- Эканамічны
- Юрыдычны
- Інжынерны
- Фармакалагічны
- Псіхалогіі
- Медыцынскі
- Педагагічны
- Матэматычных, фізічных і прыродазнаўчых навук
- Паліталогіі
Вядомыя выкладчыкі і студэнты
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фларэнтыйскі ўніверсітэт