Рымскі еўрапейскі ўніверсітэт
Выгляд
| Рымскі еўрапейскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| італ.: Università Europea di Roma | |
| | |
| Арыгінальная назва | італ.: Università Europea di Roma |
| Заснаваны | 2005 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Рым |
| Сайт | universitaeuropeadiroma.it |
Рымскі еўрапейскі ўніверсітэт (італ.: Università Europea di Roma) — італьянская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова каталіцкай скіраванасці са статусам універсітэта з сядзібай у Рыме.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны кангрэгацыяй Легіянераў Хрыста і з’яўляецца часткай традыцыі навучальных устаноў Каталіцкай Царквы. Універсітэт арганізаваны ў адзіны дэпартамент гуманітарных навук.
Ва ўніверсітэцкай бібліятэцы, прысвечанай Пію XII, захоўваюцца дакументы, публікацыі, базы даных і электронныя рэсурсы па дысцыплінах, якія выкладаюцца ва ўніверсітэце, а таксама калекцыі, у тым ліку кніжная спадчына Фонду Альсіда Дэ Гасперы.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рымскі еўрапейскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы