Уса (прыток Пячоры)
| Уса | |
|---|---|
| руск. Уса | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 565 км |
| Басейн | 93 600 км² |
| Расход вады | 1 310 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Пай-Хой |
| • Месцазнаходжанне | на схілах Палярнага Урала |
| • Каардынаты | 67°28′43,32″ пн. ш. 64°43′34,31″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Пячора |
| • Месцазнаходжанне | Усць-Уса |
| • Каардынаты | 65°57′50,39″ пн. ш. 56°55′44,76″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Пячора → Пячорская губа → Баранцава мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Рэспубліка Комі |
| Код у ДВР | 03050200112103000065537 |
|
|
|
Уса́ (руск.: Уса́)[1] — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Пячора.
Даўжыня ракі 565 км, плошча вадазбору 93 600 км². Утвараецца пры зліцці рэк Вялікая Уса і Малая Уса, якія бяруць пачатак на схілах Палярнага Урала. Цячэ пераважна па забалочанай нізіне, перасякае граду Чарнышова. Упадае ў Пячору каля сяла Усць-Уса. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Паводка ў вярхоўях з мая па верасень, у нізоўях па жнівень. Сярэдні расход вады 1310 м³/с (за 91 км ад вусця 1070 м³/с), найбольшы 21 500 м³/с (у чэрвені), найменшы 43,9 м³/с (у красавіку). Сярэдні аб’ём сцёку 41,345[2] км³/год. Замярзае ў кастрычніку — 1-й палове лістапада, адкрываецца ў траўні — чэрвені. Суднаходная на 325 км ад вусця. Асноўныя прытокі: Адзьва, Варкута (правыя), Колва, Лемва, Вялікі Качмес, Косью (злева) і інш.
На рацэ прыстані: Абезь, Пятрунь, Макарыха, Усць-Уса. У басейне Усы — радовішчы каменнага вугалю Пячорскага вугальнага басейна.
Зноскі
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 451. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 451. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)