Варкута (рака)
Выгляд
| Варкута | |
|---|---|
| руск. Воркута | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 182 км |
| Басейн | 4 550 км² |
| Расход вады | 43,37 м³/с (за 94 км ад вусця) |
| Вадацёк | |
| Выток | Вялікая Варкута-Хасырэйты |
| • Каардынаты | 67°59′39″ пн. ш. 63°54′07″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Уса |
| • Каардынаты | 67°02′50″ пн. ш. 63°38′28″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Пячора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Рэспубліка Комі, Ненецкая аўтаномная акруга |
| Код у ДВР | 03050200112103000066138 |
Варкута́ — рака ў Ненецкай аўтаномнай акрузе Архангельскай вобласці Расіі і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Уса (басейн Пячоры).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 182 км, плошча басейна 4550 км². Выток — у адгор’ях Паўночнага Урала з возера Вялікая Варкута-Хасырей-Ты. У басейне Варкуты 2 тысячы азёр. Жыўленне снегавое і дажджавое. Сярэдні гадавы расход вады ў сярэднім цячэнні (за 94 км ад вусця[1]) складае 43,37 м³/сек. Аб’ём сцёку 1,369[1] км³/год. Замярзае ў сярэдзіне кастрычніка, раскрываецца ў канцы мая — пачатку чэрвеня. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння Варкуцінскага вугальнага радовішча. На рацэ — горад Варкута.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)