Перайсці да зместу

Сіянь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сіянь
西安
34°15′40″ пн. ш. 108°56′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Кітай
Статус Горад субправінцыйнага значэння
Правінцыя Шэньсі
Кіраўнік Ye Niuping[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны XI стагоддзе да н.э.
Вышыня цэнтра 405 м
Часавы пояс UTC+8
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 12 183 280 чал. (2020)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 29
Паштовы індэкс 710000
Аўтамабільны код 陕A і 陕U
xa.gov.cn
Паказаць/схаваць карты
Сіянь (Кітай)
Сіянь
Сіянь

Сіянь[2]Сі'ань[3] — горад у Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі. Адзін з самых знамянальных гістарычных і культурных цэнтраў Кітая.

Горад Сіянь (Чан’ань) быў месцам прызначэння гандлёвых караванаў, якія ішлі па Вялікаму шаўковаму шляху ў Кітай. У наваколлях горада знаходзіцца знакамітая грабніца імператара Цынь Шыхуана і Тэракотавая армія.

На працягу 13 дынастый быў сталіцай Кітая, у прыватнасці ў перыяды Чжоу, Цынь, Хань і Тан. Дынастыйныя сталіцы размяшчаліся звычайна ў розных месцах на невялікай адлегласці ад цэнтра сучаснага Сіяня. Горад існуе больш за 3100 гадоў, некаторы час з’яўляўся самым буйным (як па плошчы, так і па ліку жыхароў) горадам свету.

З 1990 года, у адпаведнасці з планам эканамічнага развіцця Кітая для цэнтральных і паўночных рэгіёнаў краіны, Сіянь пераўтварыўся ў важны цэнтр культуры, адукацыі і прамысловасці.

У горадзе больш 200 аўтобусных маршрутаў.

З 2011 года дзейнічае сетка метро.

У Сіяні 5 вакзалаў, і будуецца шосты. Асноўным лічыцца Цэнтральны вакзал. У 2010 годзе была пабудавана высакахуткасная чыгуначная лінія працягласцю 456 км да горада Чжэнчжоу.

У прыгарадзе размешчаны міжнародны аэрапорт, самы вялікі ў рэгіёне.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
  3. Склады піньінь і іх беларуская транскрыпцыя. Кітайска-беларускі і беларуска-кітайскі слоўнікі.