Карэйская мова
| Карэйская мова | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | 한국어, 조선말 |
| Краіны | Рэспубліка Карэя, КНДР |
| Рэгіёны | Карэйскі паўвостраў |
| Афіцыйны статус |
|
| Арганізацыя, якая рэгулюе | Нацыянальны інстытут карэйскай мовы |
| Агульная колькасць носьбітаў | 78 000 000 |
| Статус | у бяспецы[d] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| Ізаляваныя мовы | |
| Пісьменнасць | хангыль |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | коо 330 |
| ISO 639-1 | ko |
| ISO 639-2 | kor |
| ISO 639-3 | kor |
| WALS | kor |
| Ethnologue | kor |
| Linguasphere | 45-AAA-a і 45-A |
| ABS ASCL | 7301 |
| IETF | ko |
| Glottolog | kore1280 |
Карэ́йская мо́ва (кар.: 한국어, 조선말) — мова карэйцаў і абедзвюх дзяржаў Карэйскага паўвострава -- КНДР і Рэспублікі Карэя. Распаўсюджана таксама ў Кітай, Японіі, ЗША, Расіі, краінах Сярэдняй Азіі. Агульная колькасць носьбітаў - каля 78 млн чалавек. Карэйская - ізаляваная мова аглюцінатыўнага ладу з парадкам словаў SOV.
Гісторыя і вывучэнне
[правіць | правіць зыходнік]Большасць даследчыкаў адносіць сучасную карэйскую мову да ізаляваных моў, аднак некаторыя лічаць яе часткай гіпатэтычнай алтайскай моўнай сям'і.
Застаецца спрэчным пытанне пра суадносіны сучаснай карэйскай мовы і моў Трох карэйскіх царстваў - пэкчэ, сіла і кагуроскай, хоць усе тры мовы выяўляюць падабенства ў лексіцы і (наколькі дазваляе судзіць іерагліфічны запіс) граматычным ладзе. На думку некаторых лінгвістаў, з названых моў найменшае падабенства выяўляе кагуроская, якую шэраг лінгвістаў лічыць продкам або бліжэйшым сваяком японскай мовы. Мова сіла, наадварот, часцей за ўсё разглядаецца як продак карэйскай мовы.
Адным з першых на магчымае сваяцтва карэйскай і японскай моў звярнуў увагу Агура Сімпэй. У сучаснай заходняй лінгвістыцы карэйская, японская і старажытныя мовы Карэйскага паўвострава нярэдка аб'ядноўваюць у групу моў пуё па назве царства Пуё.
Саманазва мовы
[правіць | правіць зыходнік]Да 1945 года выкарыстоўвалася назва «часонмаль» (кар. 조선말?, 朝鮮 말?) ці «часано» (кар. 조선어?, 朝鮮語?); гэтую ж назву ўжываюць цяпер у Паўночнай Карэі. У Паўднёвай Карэі цяпер прынятыя назвы «хангуго» (кар. 한국어?, 韓國 語?) ці «хангунмаль» (кар. 한국말?, 韓國 말?); часта проста «куго» (кар. 국어?, 國語?, «дзяржаўная мова»). У абедзвюх частках Карэі ўжываецца таксама гутарковая назва «урымаль» (우리말, «наша мова»).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карэйская мова