Су-34
| Су-34 | |
|---|---|
| | |
| Тып | знішчальнік-бамбардзіроўшчык |
| Распрацоўшчык |
|
| Вытворца | Сухой[d] і Новасібірскі авіяцыйны завод імя В. П. Чкалава |
| Галоўны канструктар | Марціросаў Р.Г. |
| Першы палёт | 13 красавіка 1990 (Т-10В-1) |
| Пачатак эксплуатацыі | 21 сакавіка 2014 |
| Статус | выкарыстоўваецца |
| Эксплуатанты |
|
| Адзінак выраблена | 147 (на 2022 год) з улікам 7 вопытных і перадсерыйных |
| Базавая мадэль | Су-27 |
Су-34 (выраб Т-10В; па кадыфікацыі НАТА: Fullback «абаронца») — савецкі і расійскі шматфункцыянальны франтавы звышгукавы знішчальнік-бамбардзіроўшчык, прызначаны для нанясення ўдараў авіяцыйнымі сродкамі паражэння па цэлях праціўніка на адлегласці 150—600 км углыб ад лініі баявога судакранання ва ўмовах моцнага процідзеяння сродкамі супрацьпаветранай абароны праціўніка і прымянення сучасных сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, а таксама паражэння паветраных цэляў[1] праціўніка днём і ноччу ў простых і складаных метэаралагічных умовах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Працы над новым знішчальнікам-бамбардзіроўшчыкам Т-10В (пасля самалёту прысвоілі афіцыйнае найменне Су-27иб) пачалася 19 чэрвеня 1986 года. Галоўным канструктарам машыны быў прызначаны Р. Г. Марціросаў.
На той час ВПС праявілі зацікаўленасць у двухмесным ударным самалёце, прызначаным для замены паступова старэючаму франтавому бамбардзіроўшчыку Су-24М.
Т-10В пачалі ствараць на базе вяліся незавершанага палубнага вучэбна-трэніровачнага самалёта Т-10км-2 (ад якога ўзялі кампаноўку размяшчэннем сядзенняў інструктара і навучэнца пілота побач), і абапіраючыся на вопыт эксплуатацыі самалёта Су-27. У канструкцыю базавага Су-27 былі ўнесены змены [2]:
- павялічаны памеры насавой часткі фюзеляжа і зменены ліхтар кабіны. Сама кабіна атрымала тытанавую браню;
- цалкам перакампанавана кабіна экіпажа, уваход у якую стаў ажыццяўляцца праз нішу пярэдняй апоры шасі;
- каранёвыя наплывы крыла працягнулі наперад, на іх усталявалі кансолі дэстабілізатара;
- пярэднюю апору шасі перанеслі наперад, змянілі схему яе ўборкі і сістэму створак нішы. З-за павелічэння масы кабіны экіпажа і ўсёй насавой часткі самалёта, колаў на стойцы шасі стала 2;
- зменена канструкцыя паветразаборнікаў;
- знялі падфюзеляжныя кілі:
- павялічана колькасць кропак падвескі ўзбраення.
Першы лётны прататып самалёта Т-10В-1 быў створаны шляхам пераабсталявання серыйнага вучэбна-баявога Су-27УБ.
Упершыню "дапрацаваны" Су-27иб (Т-10В-1 сіні бартавы нумар "42") падняў у паветра 13 красавіка 1990 года (пілот - заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР Анатоль Іваноў).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Су-34 (руск.). www.uacrussia.ru. Праверана 30 жніўня 2025.
- ↑ Уголок неба ¦ Сухой Су-34. www.airwar.ru. Праверана 30 жніўня 2025.