Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр (Брэст)
Выгляд
| Манастыр | |
| Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр | |
|---|---|
| 52°04′37″ пн. ш. 23°39′27″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Брэст |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
| Дата заснавання | 2001 |
| Сайт | obitel-brest.by |
Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр ― жаночы манастыр у Брэсце. Знаходзіцца на Шпітальным востраве ў Крэпасці[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Папярэдні манастыр быў мужскі і знаходзіўся ў Замухавеччы. У манастыры былі два храмы: у гонар Нараджэння Багародзіцы і Пачэснага Крыжа (апошні заснаваны ў пачатку XV стагоддзя жонкай князя Вітаўта княгіняй Ганнай Святаславаўнай). У 1819 годзе будынкі манастыра згарэлі.
У 2001 годзе жаночы манастыр у гонар Нараджэння Багародзіцы быў адноўлены. У 2005 годзе гарадскія ўлады перадалі манастыру ў сталае карыстанне двухпавярховы будынак Брэсцкай крэпасці, у якім раней была палкавая школа 84-га стралковага палка. Манастыр таксама атрымаў 88 сотак зямлі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Раства-Багародзіцкая царква(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Па святых месцах Беларусі // Беларускі праваслаўны каляндар, 2006 : звод іменаў святых, святыя зямлі Беларускай, рэлігійныя дзеячы XX ст., па святых месцах Беларусі / укладальнік Л. Я. Кулажанка, Т. А. Матрунчык. ― Мінск, 2005. — С 136—142.
- Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свято-Рождество-Богородицкий женский монастырь, г. Брест Архівавана 5 лютага 2020. на monasterium.by
