Саўга (рака)
Выгляд
| Саўга | |
|---|---|
| эст. Sauga jõgi | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 78,4 км |
| Басейн | 576,5 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | ля пасёлка Ярвакандзі |
| • Каардынаты | 58°47′40″ пн. ш. 24°55′28″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Пярну |
| • Месцазнаходжанне | Пярну |
| • Каардынаты | 58°23′19″ пн. ш. 24°29′01″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Пярну → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Рапламаа, Пярнумаа |
|
|
|
Саўга — рака ў паўднёва-заходняй частцы Эстоніі. Даўжыня — 78,4 км. Плошча вадазборнага басейна — 576,5 км².
Рака пачынаецца недалёка ад пасёлка Ярвакандзі ў павеце Рапламаа, у балотах Нылвасоа, і ўпадае ў раку Пярну, з’яўляючыся адным з яе буйных прытокаў. Вусце Саўгі знаходзіцца каля вусця Пярну ў межах аднайменнага горада. Мае прытокі — рэкі Раэгу, Элбу, Калда, Арэ і Таомінга.
Берагі Саўгі тарфяністыя, у верхнім цячэнні ў многіх месцах моцна забалочаныя.
Зноскі