Пярнумаа
Выгляд
| Павет Пярну | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| эст.: Pärnumaa | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Горад Пярну | ||||
| Насельніцтва (2009) | 88,466[1] чалавек | ||||
| Плошча | 4 807 км² | ||||
|
|
|||||
|
|
|||||
| Код ISO 3166-2 | EE-68 | ||||
Пярну (эст.: Pärnumaa або эст.: Pärnu maakond) — самы буйны па плошчы павет у Эстоніі, размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы краіны на ўзбярэжжы Рыжскага заліва. Мяжуе з паветамі Ляэнэ і Рапла на поўначы і Ярва і Вільяндзі на ўсходзе. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пярну. Павет у адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 2 горада 19 воласцяў.
Амаль палова тэрыторыі пакрыта лесам. Працякае рака Пярну. У склад павета ўваходзяць астравы Кіхну і Манілайд. Размешчана частка тэрыторыі нацыянальнага парку Саомаа, а таксама Нігуласкі запаведнік. На тэрыторыі павета знойдзена стаянка старажытнага чалавека (каменны век).
Павет з'яўляецца папулярным месцам адпачынку замежных турыстаў.
Зноскі
- ↑ «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 2010-04-19.