Перайсці да зместу

Рыта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыта
Характарыстыка
Даўжыня 62 км
Басейн 1 730 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Маларыцкі раён
 • Каардынаты 51°43′18″ пн. ш. 24°08′51″ у. д.HGЯO
Вусце Мухавец
 • Каардынаты 52°05′28″ пн. ш. 23°54′39″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Мухавец → Заходні Буг → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Раёны Маларыцкі раён, Брэсцкі раён
physical
Рыта
Рыта
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыта, Вялікая Рыта, Велікарыта, Млынец — рака ў Маларыцкім і Брэсцкім раёнах Беларусі, левы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы). Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 1730 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.

Паводле, В. Жучкевіча, назва ракі Рыта ўтвораная ад асновы рыць[1].

Рачная назва Велікая Рыта адбілася ў назве вёскі Велікарыта, што знаходзіцца на левым беразе ракі. У Вялікую Рыту ўцякае рака Малая Рыта (Маларыта), ад якой назва горада Маларыта.

Пачынаецца ад трубы-рэгулятара каля вёскі Сушытніца Маларыцкага раёна. Раней пачыналася з возера Крымна (Украіна), пасля меліярацыйнай рэканструкцыі верхняе цячэнне пераведзенае ў рэчку Маларыта (пры неабходнасці частка сцёку можа накіроўвацца ў Рыту).

Цячэ па Брэсцкім Палессі. Вусце каля ўсходняй ускраіны вёскі Літвіны Брэсцкага раёна. За 2 км вышэй аўтадарогі Ляхаўцы — Макраны частка сцёку Рыты накіроўваецца ў Лукаўскае вадасховішча, ніжэй вусця Маларыты рэчышча прымае прыродныя параметры.

Абалона двухбаковая, нізкая, забалочаная (шырыня 0,3—0,5 км), перасечаная меліярацыйнымі каналамі, у верхнім і сярэднім цячэнні меліяраваная. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу за выключэннем 3,5 км вышэй вусця. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.

Замярзае ў 3-й дэкадзе снежня, лёд трымаецца да сярэдзіны сакавіка. Веснавы крыгаход 7 дзён. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады сакавіка. На перыяд вясновага разводдзя прыпадае каля 46 %, на летне-асеннюю межань — 31, зімовую — 23 % аб’ёму гадавога сцёку.

Асноўныя прытокі — Маларыта, Замшанка і Пажэжынка (злева). Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. На рацэ дзейнічае гідралагічны пост у вёсцы Малыя Радванічы.

  1. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 331.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.