Крымна
Выгляд
| Крымна | |
|---|---|
| укр.: Кримне | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 161,2 м |
| Даўжыня | 2 км |
| Шырыня | 0,72 км |
| Плошча | 1,44 км² |
| Найбольшая глыбіня | 6 м |
| Басейн | |
| Выцякаюць | рака Рыта |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Валынская вобласць |
Крымна — карставае возера ў Шацкім раёне Валынскай вобласці Украіны, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Мэльныкы, за 0,4 км ад мяжы з Беларуссю, у басейне ракі Мухавец.
Плошча паверхні возера 1,44 км². Даўжыня 2 км, шырыня 0,72 км. Найбольшая глыбіня 6 м. Катлавіна неправільнай прадалгаватай формы. Берагі пераважна нізінныя, забалочаныя. Дно пераважна пясчанае, часткова выслана сапрапелем.
На поўначы з возера выцякала рака Рыта, рэчышча якой было зменена пасля меліярацыі. Уваходзіць у склад Шацкага нацыянальнага парку.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ліст карты M-34-24. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1975-83 гг. (руск.)
