Перайсці да зместу

Рыгор Андрэевіч Ільінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Андрэевіч Ільінскі
руск.: Григорий Андреевич Ильинский
Дата нараджэння 11 (23) сакавіка 1876 ці 11 сакавіка 1876(1876-03-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1937(1937-12-14) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філолаг, славіст, гісторык, археограф, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера філалогія, славістыка, гісторыя і археаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1911)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Сяргей Канстанцінавіч Буліч[d]
Вядомыя вучні Самуіл Барысавіч Бернштэйн
Член у

Рыго́р Андрэ́евіч Ільі́нскі (11 (23) сакавіка 1876, Санкт-Пецярбург — 14 снежня 1937, Томск) — рускі мовазнавец-славіст. Член-карэспандэнт АН СССР (1925, член-карэспандэнт Расійскай АН з 1921), Балгарскай (1929) і Польскай акадэмій навук (1930).

Прафесар Нежынскага гісторыка-філалагічнага інстытута (1909–1915), Юр'еўскага (з 1916), Саратаўскага (1920–1924), Маскоўскага (з 1927) універсітэтаў. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.

Унёсак у навуку

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў параўнальную граматыку славянскіх моў, праславянскую мову, гісторыю і паходжанне славянскага пісьменства. Вывучаў і выдаваў помнікі славянскага пісьменства («Граматы балгарскіх цароў», 1911 і інш.).

Шэраг артыкулаў прысвяціў з'явам беларускай мовы: «Блр. нетра = рас. «болото» трасина, дебри» (1928), «Аб канчатку -эй назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду прыметнікаў і назоўнікаў ва ўсходнеславянскіх мовах наогул і беларускай паасобку» (1929) і інш.

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #121650383 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 2 чэрвеня 2025.