Пуэрта-Уільямс
| Камуна | |||
| Пуэрта-Уільямс | |||
|---|---|---|---|
| Puerto Williams | |||
|
|||
| 54°56′ пд. ш. 67°37′ з. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | Магальянэс і Чылійская Антарктыка | ||
| Правінцыя | Антарктыка-Чыліена | ||
| Камуна | Каба-дэ-Орнас | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1953 | ||
| Вышыня цэнтра | 6 м | ||
| Тып клімату | марскі | ||
| Водныя аб’екты | Праліў Бігля | ||
| Часавы пояс | UTC-4, летам UTC-3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 2874 чалавекі (2002) | ||
| Афіцыйная мова | іспанская | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 6350000 | ||
| ptowilliams.cl (ісп.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Пуэрта-Уільямс — невялікі чылійскі горад і порт на востраве Наварына (архіпелаг Вогненная Зямля на беразе праліва Бігля). Сталіца правінцыі Чылійская Антарктыка. Сапернічае з Ушуаяй за званне самага паўднёвага горада на свеце.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да іспанскай каланізацыі тэрыторыю займалі плямёны яганаў, вядомыя еўрапейскім падарожнікам з XVI стагоддзя. Да канца XIX стагоддзя Вогненная Зямля не выклікала ў еўрапейцаў цікавасці з пункту гледжання каланізацыі ў першую чаргу праз суровы клімат. Сітуацыя змянілася ў 1890 годзе, калі на востраве было знойдзена золата. Праз два гады на ўсходнім беразе вострава была заснавана вёска Пуэрта-Тора. Пуэрта-Уільямс з’явіўся ў 1953 годзе перш за ўсё як ваенна-марская база, праз тое, што Пуэрта-Тора была нязручнай для яе размяшчэння. Паступова ў горадзе развілася і грамадзянская эканоміка, перш за ўсё рыбалоўства, турызм і абслугоўванне караблёў, што заходзяць у порт. Развіццё мясцовай эканомікі выклікала за сабой і павелічэнне колькасці насельніцтва — у 2002 годзе Пуэрта-Уільямс налічваў 2874 жыхары (з улікам персаналу ваенна-марской базы), што больш чым на 100 чалавек пераўзыходзіць паказчыкі мінулага перапісу (1992 год, 1841 чалавек).
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з класіфікацыяй Кёпена, клімат у Пуэрта-Уільямсе з’яўляецца пераходным паміж марскім і субантарктычным з нязначнымі хістаннямі тэмператур на працягу года. Лета кароткае, халаднаватае, зіма працяглая, з вялікай колькасцю ападкаў, мяккая. У год выпадае да 3000 мм ападкаў, што разам з халаднаватым кліматам спрыяе ўтварэнню горных ледавікоў у наўколлях горада.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Пуэрта-Уільямс з’яўляецца зыходным пунктам і базай шматлікіх навуковых экспедыцый па даследаванні Антарктыкі і Вогненнай Зямлі. Горад служыць таксама базай забеспячэння для маякоў і метэаралагічных станцый рэгіёна.
Асновай эканомікі Пуэрта-Уільямса з’яўляецца турызм. У порт горада рэгулярна заходзяць прыватныя яхты і пасажырскія лайнеры, якія здзяйсняюць круізы па Антарктыцы і вакол Мыса Горн. Турысты могуць хадзіць у пешыя паходы па наваколных гарах, на якіх растуць унікальныя Магеланавы лясы, самы паўднёвы лясны масіў на Зямлі. Таксама папулярна марская рыбалка і паездкі на кацярах да велізарных калоній пінгвінаў і марскіх коцікаў. У летнія месяцы магчыма плаванне на яхтах да Мыса Горн і Антарктычнага паўвострава. Значную ролю ў эканоміцы горада грае рыбалоўства і абслугоўванне ваенна-марской базы.
