Вогненная Зямля
| Магчыма, вы шукаеце востраў Вогненная Зямля. |
| Вогненная Зямля | |
|---|---|
| ісп. Tierra del Fuego | |
Бераг Вогненнай Зямлі, від з праліва Бігля | |
| Характарыстыкі | |
| Колькасць астравоў | каля 40 тыс. |
| Найбуйнейшы востраў | востраў Вогненная Зямля |
| Агульная плошча | 73 753 км² |
| Найвышэйшы пункт | 2 488 м |
| Насельніцтва | 251 000 чал. (2006) |
| Шчыльнасць насельніцтва | 3,4 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 54°10′ пд. ш. 68°30′ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
Вогненная Зямля (ісп.: Tierra del Fuego [tjera ðel fweɣo]) — архіпелаг на крайнім поўдні Паўднёвай Амерыкі, у склад якога ўваходзіць каля 40 тысяч астравоў. Плошча — 73753 км², з іх на Ісла-Грандэ прыпадае каля 48 тыс. км². Вогненная Зямля аддзеленая ад мацерыка Магеланавым пралівам, а ад Антарктыды — пралівам Дрэйка. Найбуйнейшы востраў Ісла-Грандэ, астравы Остэ і Наварына аддзелены ад яго пралівам Бігль. Іншыя буйныя астравы: Лос-Эстадас, Гордан, Доўсан, Санта-Інэс. Найбольш паўднёвым лічыцца востраў Горнас.
Вогненную зямлю адкрыў у 1520 годзе Магелан, даўшы назву ад пабачанай ім ноччу вялікай колькасці агнёў.
Усходняя частка архіпелагу Вогненная Зямля належыць да Аргенціны, заходняя — да Чылі.
На Вогненнай Зямлі знаходзіцца самы паўднёвы горад Зямлі Ушуая.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вогненная Зямля (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 27 кастрычніка 2011)
- Афіцыйны сайт аргенцінскай правінцыі Terra del Fuego Архівавана 5 красавіка 2010.